viasna on patreon

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

2020 2020-11-20T23:05:00+0300 2020-11-21T07:13:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/famin-advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Фамін з адвакатам. Фота: Радыё Свабода.

Алег Фамін з адвакатам. Фота: Радыё Свабода.

У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка. Пацярпелым выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Іваноў.

Кожнае судовае паседжанне адбываецца ў максімальна запоўненай залі, пры гэтым з-за каранавірусных абмежаванняў яна змяшчае далёка не ўсіх жадаючых. Многія застаюцца чакаць на вуліцы.

Сёння адбывалася апытанне сведкаў: жонкі і бацькоў міліцыянта Іванова, а таксама суседзяў і выпадковых мінакоў. Найбольш пытанняў выклікаў удзел і роля Анастасіі ў бойцы, а таксама штыкеціна з цвіком, якую яна нібыта выдрала з плоту, каб, маўляў, біць ёй пацярпелага. Кавалак плоту у руках Фаміной бачылі толькі родныя Іванова, іншыя сведкі ўдзел Анастасіі ў бойцы ўвогуле не падцвярджаюць.

Таксама у сведак абвінавачання змянілася паказанні па гэтых пытаннях ў параўнанні з пазіцыяй на следстве. Цяпер яны за выключэннем жонкі Іванова альбо не бачылі, альбо не памятаюць, што дакладна адбывалася са штыкецінай.

Паводле слоў міліцыянта, 15 жніўня гэтага года, калі ён сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Таксама Іваноў заявіў на судзе матэрыяльныя прэтэнзіі Алегу Фаміну ў памеры 2 000 рублёў, за прычыненыя маральную і фізічную шкоду.Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

famin-anastassia.jpg
На першым плане Анастасія Фаміна. На першай лаве злева пацярпелы Вячаслаў Іваноў. Фота: Радыё Свабода.

Як расказалі TUT.BY знаёмыя сем'і, канфлікт пачаўся яшчэ 9 жніўня на адным з выбарчых участкаў, каля якога сабраліся людзі, якія хацелі ўбачыць бюлетэні. Тады быў выкліканы нарад міліцыі, супрацоўнікі правялі гутарку з мясцовымі жыхарамі.

Алега затрымалі на галоўнай плошчы раённага цэнтра 11 жніўня, ён атрымаў двое сутак.

15 жніўня, калі і адбыўся канфлікт, Івановы адзначалі юбілей у сябе ў двары. У нейкі момант Вячаслаў выйшаў на дарогу.

- Алег убачыў яго і стаў крычаць: «Як жывецца? Сумленне не мучыць?" Пачалася лаянка, і Алег перайшоў на бок дома Іванова. Пачалася бойка, у відавочцаў ёсць відэа, дзе відаць, што Іваноў пачаў першы. Да бойкі далучыліся госці, якія былі на юбілеі. Туды ж падбеглі жонкі мужчын, Насцю адштурхнулі. Неўзабаве прыехала некалькі экіпажаў міліцыі. Забралі абодвух. У выніку Іваноў лёг у бальніцу, нам не вядома аб тым, што яго там агледзелі на пашкоджанні. А Алег, па яго словах, быў моцна зьбіты ў міліцыі. Ён таксама апынуўся ў бальніцы, стан быў цяжкі. Але, паводле версіі абвінавачвання, Алег тады збіў супрацоўніка МУС,  - кажуць знаёмыя сем'і.

Алегу Фаміну 46 гадоў, ён трэнэр па футболе, займаецца прадпрымальніцтвам. 37-гадовая Анастасія Фаміна — вэтэрынар па адукацыі, працавала мікрабіёлягам на буйным прадпрыемстве, нядаўна занялася фрызурамі для сабак. У сям’і расце 10-гадовая дачка.

Разгляд справы прадоўжыцца 24 лістапада ў 10.00.

Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства