Пасля адбыцця арышту не выйшла на волю Дар'я Чульцова
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 7 сутак на волю з ІЧУ 22 лістапада не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова. Дар’я 15 лістапада працавала разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша "Новы Час".
Раней Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па гэтым артыкуле. Журналістцы была абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя больш як 500 фактаў рэпрэсій супраць журналістаў, а з 9 жніўня — супрацоўнікаў СМІ затрымлівалі 360 раз.