viasna on patreon

Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку

2020 2020-11-23T16:42:11+0300 2020-11-23T18:55:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zimnicki-paliak-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судовай зале пасля абвяшчэння прысуду

У судовай зале пасля абвяшчэння прысуду

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па крымінальнай справе па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Кастрычніцкага раёна Гродна

Артыкул: 364 Крымінальнага кодэкса

Абвінавачаныя: Дзмітрый Зімніцкі і Канстанцін Паляк

Суддзя: Дзмітрый Кедаль

Дзяржаўны абвінаваўца: галоўны пракурор Гродна Уладзімір Клішын

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую установу адкрытага тыпу (Дзмітрый Зімніцкі), 3,5 гады аналагічнай меры стрымання (Канстанцін Паляк)

Пакаранне, прызначанае судом: Дзмітрый Зімніцкі — 2,5 гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), Канстанцін Паляк — 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Пацярпелы: супрацоўнікі ДАІ Сапега і Ткач


Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

Яны былі затрыманыя напачатку верасня за інцыдэнт з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на гарадзенскім аўтавакзале 13 жніўня, пад час масавых разгонаў мірных акцый. Абодва да суда знаходзіліся пад вартай.

23 лістапада працягнуўся суд гарадзенцаў Дзмітрыя Зімніцкага і Канстанціна Паляка. На думку галоўнага пракурора, віна Паляка і Зімніцкага цалкам даказаная, а за змякчальныя абставіны папрасіў залічыць чыстасардэчныя прызнанні і раскаянне. Пракурор запытаў для Дзмітрыя Зімніцкага тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую установу адкрытага тыпу, а для Канстанціна Паляка — тры гады і шэсць месяцаў аналагічнай меры стрымання.

— Абодва працуюць, абодва былі ў складаных перыядах жыцця, але знаходзілі ў сабе сілы ісці далей жыць і працаваць, — сказаў на судзе Уладзімір Клішын. — У Паляка на ўтрыманні трое малалетніх дзяцей, догляд за бацькам з інваліднасцю: гэта характарызуе яго як чалавека, які паважае старасць і ўдзячны бацькам за жыццё. Зімніцкі працуе, набірае групу дзяцей для навучання адзінаборству, у яго таксама трое дзяцей.

Але тым не менш, яшчэ раз падкрэсліваю, што міліцыянт павінен быць недатыкальны. Зараз намячаецца відавочная радыкалізацыя грамадства, і калі б падобнае адбылося да жнівеньскіх падзей, у мяне рука б не завагалася, ці запытваць для іх пазбаўлення волі. Але мы павінны ўлічваць эмацыйны стан людзей тых жнівеньскіх падзей.

Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства