viasna on patreon

Прысуд у Гомелі за "звяржэнне" дзяржаўнага сцяга. Тэндэнцыя альбо выпадковасць?

2020 2020-11-26T18:02:27+0300 2020-11-26T19:19:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasilenka-sud-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Васіленка і Леанід Судаленка.

Георгій Васіленка і Леанід Судаленка.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 26 лістапада вынесены прысуд  прадпрымальніку Георгію  ВасіленкуЕн абвінавачваўся па  крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Салоўскі, абвінавачванне прадстаўляла пракурор Жураўская. 

Сёння ў апошнім слове Васіленка адзначыў, што цалкам прызнае інкрымінуемыя яму дзеянні, і кажа пра тое, што крымінальнага злачынства не здзяйсняў, папрасіўшы суд не прызначаць яму пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

Перад абвяшчэннем прысуду пракурор Жураўская прапанавала запрасіць у суд аператара БТ, суддзя пагадзіўся.

Суддзя Сяргей Салоўскі прысудзіў Георгія Васіленку да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва  ўстанову адкрытага тыпу - "хімія".

Столькі ж прасіла у судовых спрэчках і пракурорка.

Прысутны ў судзе праваабаронца Леанід Судаленка адзначаў, што абвінавачаны раней не судзімы, даглядае хворага бацьку, віну сваю прызнаў, таму можа разлічваць на прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі. Да суда абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і пад заклад двух чалавек.

Нагадаем, 16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій Васіленка спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў, як піша следчы А. Салаўёў, «сімвал, які не з'яўляецца атрыбутам улады», а менавіта бел-чырвона-белы сцяг. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі яго асобу.

Адзінай сведкай, якая выступіла на судзе з заявай наконт таго, што “замена дзяржаўнага сцяга абразіла яе асабістыя пачуцці”, стала загадчыца сектара ідэалагічнай працы аддзела ідэалогіі, культуры і па працы з моладдзю Гомельскага гарвыканкама Алена Баркова.

Апаганьванне дзяржаўнай сімволікі ў Беларусі набывае сур'ёзныя масштабы. Праваабаронцам вядомыя некалькі такіх выпадкаў.

Асуджаныя па артыкуле 370 КК (Знявага дзяржаўных сімавалаў) і арт 339 КК (Хуліганства)

Зелянкоў Арцём (Брэст) 

Касцюк Юрый (Брэст) 

Смольскі Ілля (Брэст)  

Грамадзянін Ш. (Івацэвічы) 

19-гадовы жыхар Узды (два артыкулы – 370 і 339 КК) 

Васіленка Георгій (Гомель) (арт 339 КК)

Чакаюць суда альбо пад следствам:

Клімаў Р.В. (Мінск)

26-гадовы ў Мінску 

27-гадовы мінчук 

Грамадзяне М., Г. і В. (Смаргонь)

19-ці гадовы жыхар Жабінкі

Невядомы (Падгор’е, Магілёўскага раёна) 

Жыхар Драгічына

Невядомы (Жлобін) 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства