Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/100649
2020
2020-11-27T08:52:01+0300
2020-11-27T08:52:01+0300
2020-11-27T14:33:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/2020-11-26-09_21_04-window.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.
Па версіі следства, 40-гадовы мужчына 27 жніўня ў адным з тэлеграм-каналаў размясціў фота і дадзеныя супрацоўніка АМАПу і нецэнзурна выказаўся аб яго працы і асобе.
Суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў падазраванага да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мужчына павінен таксама выплаціць амапаўцу 500 рублёў кампенсацыі, паведламляе сайт naviny.media.
Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны
Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"
На жыхара Мазыра, які пасля перанесеных катаванняў, выказаўся пра міліцыянтаў, завялі крымінальную справу