viasna on patreon

Затрыманні, ператрусы. Хроніка пераследу 26 і 27 лістапада Дапоўнена

2020 2020-11-27T22:38:00+0300 2020-11-28T00:32:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silaviki_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 27 лістапада

У Мінску раніцай затрыманы 30-гадовы Аляксей Шпак. Дома ў яго правялі вобшук, пасля якога забралі тэлефоны і тэхніку. Пасля ператрусу затрымалі яго самога. Верагодна, крымінальная справа. Пазней хлопца адпусцілі дадому.

Таксама сёння ў Брэсце затрымалі Марка Антонава. Хлоца павезлі ў мясцовае РАУС.

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале "Студэнцкая думка", дома ў студэнткі мехмата БДУ Таццяны Екельчык супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі ноўтбук, тэлефон і павезлі на допыт. Паведамляецца, што таксама правялі ператрус у кватэры сваякоў Таццяны.

"КДБ правёў ператрус, забралі ноўтбук, тэлефон. Потым паехалі з ператрусам да бабулі, дзе Таня была да ўчорашняга дня, павезлі ў КДБ на допыт. Абяцалі гадзіны праз 3-4 патэлефанаваць нешта паведаміць. Не тэлефанавалі", распавялі сваякі Таццяны.

У Ляхавічах затрымалі на працы на заводзе Андрэя Банкевіча. Яго даставілі ў Ляхавіцкі РАУС. Сваякі паведамляюць, што гэта ўжо трэці выпадак, калі Андрэя затрымліваюць на прахадной пасля працоўнай змены.

У Мінску раніцай у 7 гадзін дома затрымалі Марыю Крук. Да яе дадому "прыйшлі людзі без апазнавальных знакаў, казалі пра крымінальны вышук". Таксама ў Мінску затрымалі Аляксандра Зарэцкага і Максіма Каленіка.

Па інфармацыі "Радыё Рацыя" у члена рады руху „За Свабоду” Вольгі Дамаскінай дома ў Наваполацку (Віцебская вобласць) адбыўся вобшук. Але сілавікоў цікавіў яе сын Дзмітрый Рыжычэнка, якога пасля ператрусу затрымалі. Пасля вобшуку канфіскавалі стары тэлефон Дзмітрыя. Што менавіта інкрымінуюць Рыжычэнку, пакуль невядома, таксама невядомы яго працэсуальны статус і ў межах якой справы ён затрыманы.

"Нешта звязанае з Telegram. Расследаванне вядзе віцебскае ўпраўленне Следчага камітэта”, — сказала Дамаскіна.

У Пружанах раніцай затрымалі сёння мінімум чатыры чалавекі. Паведамляецца, што ўсіх затрымалі на працы. Прычыны пераследу выствятляюцца. Спіс затрыманых:

  1. Алег Кулеша
  2. Наталля Васіна
  3. Віктар Гуга
  4. Анатоль Дзівінцейчык (даставілі ў бальніцу)

Па інфармацыі брэсцкага выдання "Бінокль", у офісе брэсцкай крамы "Князь Вітаўт" прайшоў ператрус. Забралі бчб-сцягі, світшоты і худзі з "Пагоняй". Ператрус праводзілі супрацоўнікі Ленінскага РАУС і падатковая інспекцыя, па іх словах, ператрус звязаны з "скаргамі ад кагосьці". Зараз офіс апячатаны, а інтэрнэт-крама KNIAZ.BY часова не працуе. На ўладальніка завялі адміністрацыйную справу і выклікалі ва УБЭП.

Таксама стала вядома, што рэдактарцы суполкі "Мая Краіна Беларусь" Ірыне Шчаснай прад'явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Яна застаецца пад вартай.

Пераслед 26 лістапада

У межах крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ў Брэсце затрыманы Дзяніс Жук. Раніцай дома ў яго правялі ператрус, а потым даставялі ў ІЧУ Ленінскага раёна Брэста.

У Лідзе пасля ператрусу затрымалі Івана Каспяровіча. Вядома, што ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе.

Таксама стала вядома, што крымінальна справа ўзбуджана на былога следчага Яўгена Юшкевіча. Яўген Юшкевіч – стваральнік ByChange, ён дапамагаў былым сілавікам «увайсці ў IT», а таксама вёў папулярны Twitter з інсайдамі з МУС і СК

Падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Адвакат Яўгена Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што яна знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сам Яўген пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

27 лістапада стала вядома, што Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

У чацвер, 26 лістапада, на традыцыйным Маршы людзей з інваліднасцю затрымалі восемь чалавек. Сярод затрыманых:

  1. Бухавец Юрый Алегавіч (Акрэсціна)
  2. Сабанцава Анастасія (даставілі на Акрэсціна, бо ў яе інваліднасць 3-й групы)

Як паведамляе "Белсат", адной жанчыне з інваліднасцю 1 групы пры затрыманні прыціснулі руку дзвярыма міліцэйскага буса, давялося выклікаць хуткую. Жанчыну даставілі ў шпіталь.

У Мазыры быў затрыманы Кастусь Кірыленка. Прычыны ўдакладняюцца. У Паставах затрымалі Дзяніса Цыбульскага.

Інфармацыя дапаўняецца.

Пятнічныя суды за ўдзел у масавых мерапрыемствах: што даюць?

У пятніцу 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства