viasna on patreon

Заснавальніка “Мядовай прэміі” Мікалая Папеку вінавацяць ва ўдзеле ў берасцейскім "карагодзе"

2020 2020-12-01T13:23:46+0300 2020-12-01T13:31:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/papeka-mikalai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Папека. Фота: Брэсцкая газета

Мікалай Папека. Фота: Брэсцкая газета

Паэта і пчаляра з Пружанаў Мікалая Папеку абвінавачваюць па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Стала вядома, што яго вінавацяць ва ўдзеле ў карагодзе на вуліцах у Берасці, які рабілі пратэстоўцы 13 верасня. Сваю віну Мікалай Папека не прызнае і патрабуе перакласці ўсе дакументы справы на беларускую мову, паведамляе тэлеграм-канал binklbinkl

Паводле Беларускага радыё Рацыя, адбылося гэта ў 06:45 раніцы 30 лістапада, пасля чаго Міколу Папеку павезлі ў Берасце. Інфармацыю пацвердзілі і берасцейскія праваабаронцы «Вясны», дадаўшы што ён затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасця. Па якім эпізодзе, пакуль невядома.

Мікола Папека жыве ў вёсцы Лінава на Пружаншчыне. У 1999 годзе выдаў зборнік вершаў “Чарнавікі” з прадмовай Міколы Купрэева. Гэты зборнік у 2000 годзе атрымаў прэмію “Гліняны вялес-99”. А яшчэ Мікола Папека з’яўляецца заснавальнікам штогадовай літаратурнай “Мядовай прэміі”, пераможца якой штогод атрымлівае пуд мёду.

«Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?

Дзясяткі фігурантаў гэтай крымінальнай справы, вялікая следчая група, палізняволеная Марына Глазава — "Вясна" распавядае, што вядома пра "справу карагодаў" цяпер, праз 1,5 месяцы пасля яе ўзбуджэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства