viasna on patreon

Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца Дапоўнена

2020 2020-12-02T17:37:20+0300 2020-12-02T18:44:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cimafeenka-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Цімафеенка ў судзе. Фота: TUT.BY

Андрэй Цімафеенка ў судзе. Фота: TUT.BY

2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцебляніна Андрэя Цімафеенкіякога вінавацяць паводле ч.1 арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Пракурор запрасіў для абвінавачанага 5 гадоў пазбаўлення волі.

Справу разглядала суддзя Сняжана Кіндзеева.

Паводле версіі абвінавачання, 6 верасня каля дома №19 на вул. Леніна ў Віцебску Андрэй Цімафеенка ўзяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці начальніка аддзялення ўнутраных войск Вераб’ёва і намагаўся справакаваць яго на выкарыстанне фізічнай сілы.

Шэраг вайскоўцаў заступіў шлях і не дазволіў удзельнікам маршу ісці ў бок плошчы Перамогі. Людзі патрабавалі, каб іх прапусцілі. Але ніхто нічога супрацьзаконнага не рабіў. Андрэй выйшаў на праезную частку, каб абыйсці вайскоўцаў. Калона рушыла за ім. У гэты момант вайсковец хацеў схапіць мужчыну ў белай вопратцы. Андрэй убачыў гэта і левай рукой адсунуў сілавіка. Ня кулаком, а далонню.

Дзяржабвінаваўца патрабаваў прызнаць Андрэя Цімафеенку вінаватым у гвалце і пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвала свае абавязкі па ахове грамадскага парадку.

Акрамя таго, паводле пракуратуры, дзеянні Цімафеенкі «пацягнулі за сабой прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам у выглядзе падрыву аўтарытэту і гонару праваахоўных органаў…».

Па інфармацыі “Віцебскай Вясны”, на падставе ч.1 арт. 366 КК пракурор папрасіў прызначыць Цімафеенку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ніякіх змякчальных фактараў у дзеяннях абвінавачанага дзяржаўны пракурор не вызначыў.

Адвакатка Цімафеенкі звярнула ўвагу на тое, што яе падабаронны часткова прызнаў сваю віну. Пагадзіўся, што левай рукой нанёс пацярпеламу Вераб’ёву, экіпіраванаму ў абарончую амуніцыю, адно «траўмуючае ўздзеянне» ў вобласць тулава. Абаронца нагадала, што Андрэй Цімафеенка адпрэчыў абвінавачанне ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, перашкодзе дзеянням Вераб’ёва і дэстабілізацыі вайсковага ланцужку. Не прызнаў таксама, што выкрыкваў у бок Вераб’ёва пагрозы. Наадварот, каб пазбегнуць удзелу ў канфлікце, вырашыў абысці вайскоўцаў па краі праезджай часткі. У нейкі момант, стоячы ў групе грамадзянаў, убачыў, што адзін з вайскоўцаў, як яму падалося, хоча нанесці ўдар мужчыне, які стаяў побач. Пачаў дзейнічаць на апярэджанне – адштурхнуў вайскоўца.

Абаронца звярнула ўвагу суду, што факт помсты ў папярэднім следстве і падчас судовага паседжання не быў даказаны. Цімафеенку не было за што помсціць Вераб’ёву ў сувязі з займанай ім пасадай.

Адвакатка папрасіла апраўдаць Андрэя Цімафеенку праз адсутнасць ў яго дзеяннях складу злачынства.

У апошнім слове Цімафеенка запэўніў суд, што не быў удзельнікам гвалтоўных дзеянняў і не меў ніякіх прычын помсціць вайскоўцу. Пераконваў, што часу, праведзенага ў СІЗА, хапіла для асэнсавання ўчыненага, і папрасіў суд не пазбаўляць яго волі.

Суддзя Сняжана Кіндзеева агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін адбывання пакарання суд залічыў з моманту затрымання 30 верасня, а арышт накладзены на маёмасць Андрэя Цімафеенкі адмяніў. Вырак суду можа быць абскарджаны ў Віцебскім абласным судзе, паведамляе "Віцебская вясна".

«Эмоцыі цераз край! Пракурор патрабаваў пяць гадоў – гэта па-за межамі здаровага сэнсу. Далі два. За што? За тое, што Андрэй адхіліў афіцэра ад чалавека, якому той наносіў удар па спіне. Гэта хіба справядлівасць? Гэта поўнае бязмежжа, якое адбываецца ў нашай краіне! Народ сыты гэтым па самае горла. Няўжо яны гэтага не разумеюць?..» – кажа сяброўка сям'і, якая прысутнічала на абвяшчэнні прысуду.

Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў

Віцебскага рамесніка Андрэя Цімафеенку ўзялі пад варту 30 верасня. Мужчыну абвінавачваюць па ч. 1 ст. 366 КК у гвалце над ваеннаслужачым унутраных войскаў на вулічным маршы 6 верасня.

 Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства