viasna on patreon

Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

2020 2020-12-02T17:43:21+0300 2020-12-02T18:23:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babovic_pushkinskya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Фрунзенскага раёна працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі над палітычнымі зняволенымі 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч. Іх абвінавачваюць у "апаганьванні тратуартнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. 2 снежня на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі.

Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык. Калаж з фота
Марыя Бабовіч і Максім Паўлюшчык. Калаж з фота "Наша Ніва"

Дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык спаслалася на «хуліганскі матыў» і запрасіла для Максіма Паўлюшчыка два гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Марыі Бабовіч – 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), а таксама змяніць ёй меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і вызваліць у зале суда.

Прадстаўніца «Гаррамаўтадару» на працэсе сказала, што прадпрыемства адмаўляецца ад пазову ў звязку з тым, што на разліковы рахунак прадпрыемства паступілі грошы для кампэнсацыі заяўленага ўрону ў 211 рублёў. Прадстаўніца «Гаррамаўтадару» адмовілася ад выступу ў спрэчках.

Заявы праваабаронцаў аб прызнанні Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка палітвязнямі:

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Паўлюшчыка

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава

У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава адвольным і палітычна матываваным, а саміх Марыю Бабовіч і Дзяніса Граханава палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

Падрабязна пра суд:

Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць 9 верасня надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску 27 лістапада распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства