viasna on patreon

На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі

2020 2020-12-03T08:56:56+0300 2020-12-03T08:56:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akostka-ruslan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Акостка. Фота: Салiгорск.org

Руслан Акостка. Фота: Салiгорск.org

Жыхар Салігорскага раёна Руслан Акостка стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.

Яго ўрэшце затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар.

А 16 лістапада суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Аднак на волю Руслан так і не выйшаў.

Тэлеграм-канал Лідэр-Прэс Салігорск  паведаміў, што ў дачыненні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак (арт 363 КК РБ).

Са слоў сваякоў, на Руслана 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.

У статусе падазраванага ў здзяйсненні крымінальнага злачынства Руслан Акостка будзе ўтрымлівацца пад вартай у Жодзінскай турме №8.

Пра Руслана праваабаронцам вядома, што ён з вёскі Заўшыцы Салігорскага раёна, працаваў да затрымання на “Беларуськаліі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства