viasna on patreon

У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

2020 2020-12-03T15:56:05+0300 2020-12-03T18:55:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся працэс па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Мужчыну вінавацяць ў тым, што ён 11 жніўня з дапамогай мабільнага тэлефона зрабіў допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”, у якіх заклікаў грамадзянаў збірацца не на галоўнай плошчы горада, а каля гандлёвага цэнтру “Бярозкі”, бо там у выпадку гвалту з боку міліцыянтаў можно схавацца ў прылеглым лесе. Таксама Сяргей Міраеўскі заклікаў пратэстоўцаў трымацца групамі па 70-100 чалавек, выкарыстоўваць драўляныя паддоны для абароны сябе, зацягваць міліцыянтаў у двары, здымаць з іх форму, сцягваць ім рукі і ногі сцяжкамі ці скотчам.

“Такім чынам, Сяргей Міраеўскі здзейсніў арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванняў прадстаўніка ўлады пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства”, - адзначыў дзяржабвінаваўца.

Падсудны быў затрыманы 11 жніўня і ўтрымліваўся пад вартай трое сутак, пасля чаго ў дачыненні да яго была прымененая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб невыяздзе.

На судзе Сяргей Міраеўскі цалкам прызнаў сваю віну. Ён патлумачыў, што бачыў відэа з жорскім збіццём людзей у Мінску супрацоўнікамі АМАПу і хваляваўся, што такі ж неабгрунтавы гвалт можа быць у дачыненні да грамадзянаў у яго горадзе. Таму Сяргей Міраеўскі напісаў у тэлеграм-канале сваё асабістае меркаванне, што трэба рабіць, каб абараніць сябе, як рэакцыю на падзеі ў дзень выбараў і наступныя дні.

"Я пісаў паведамленні стыхійна, эмацыйна. У мяне на мэце было толькі тое, каб людзі атрымалі як мага меней траўмаў і каб іх не затрымлівалі. У чаце было абмеркаванне, што рабіць. І ў той момант я не думаў, што нехта прыслухаецца і будзе так рабіць", - сказаў Сяргей Міраеўскі падчас свайго допыту ў судзе. 

Падсудны ўдакладніў, што яму пісалі нейкія карыстальнікі тэлеграму і прапаноўвалі ўзяць на сябе арганізацыю іншых людзей, але Сяргей Міраеўскі не адказваў на такія прапановы і ігнараваў заклікі. Сам ён у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах удзелу не прымаў, а палітыкай не цікавіўся да тых падзей, што адбываліся пасля выбараў прэзідэнта. 

Пасля допыту абвінавачанага суд заслухаў паказанні сведкі-міліцыянта Юрыя Гарбачова, які маніторыў канал "Светлагорск для жыцця" і ўбачыў паведамленні Сяргея Міраеўскага, пасля чаго падаў адпаведны рапарт. 

У суд не з'явіліся два сведкі па паважлівых прычынах, абодва будуць выкліканыя ў наступнае судовае пасяджэнне. Суддзя абвясціў перапынаў у працэсе да 15 гадзін 11 снежня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства