Беларусь: затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 6 снежня
Шостага снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
ГАРОДНЯ
У Гродна, як і ў іншых гарадах Беларусі, праходзяць лакальныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі».
Як паведамляе тэлеканал «Белсат», сілавікі затрымалі ў Горадні журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч, яна ў Ленінскім РАУС.
Пазьней стала вядома і пра затрыманьне фотакарэспандэнта БелаПАН Сяргея Людкевіча. Пазней журналістаў вызвалілі.
Людзей найбольш затрымлівалі ў Мінску, Гародні, Смалявічах, Лагойску і Наваполацку.
Інфармацыя будзе дапаўняццца
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.