viasna on patreon

Жыхара Віцебска вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам МУС. Журналістаў на працэс не пусцілі  

2020 2020-12-08T07:31:49+0300 2020-12-08T07:34:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karablina-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Віцебская Вясна".

Фота: "Віцебская Вясна".

7 снежня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся крымінальны працэс над 29-гадовым віцяблянінам Алегам Яфрэменкам. Яго вінавацяць ва ўчыненні гвалту да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня, калі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй. Яфрэменку затрымалі ў той жа дзень.

Алегу Яфрэменку пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Карабліна.

Па інфармацыі "Віцебскай вясны", акрамя непасрэдных удзельнікаў судовага працэсу, увайсці ў судовую залу дазволілі толькі траім сваякам падсуднага. Слухачоў, праваабаронцаў, журналістаў у залу не пусцілі.

Праваабаронца Павел Левінаў ад імя грамадзянаў, якія не трапілі на працэс, звярнуўся да старшыня суду Першамайскага раёну Андрэя Андрушэнкі па тлумачэнні. Як паведаміў Левінаў пасля візіту, старшыня суду папрасіў праваабаронцу выбачыцца ад ягонага імя перад усімі слухачамі за парушэнне неад’емнага права грамадзянаў на ўдзел у адкрытым судовым паседжанні.

«Я паставіў пытанне наступным чынам: «Калі не хапае месцаў у залах судовых паседжанняў праз захоўванне эпідэміялагічнай дыстанцыі, а таксама з улікам таго, што мы касмічная і IT-дзяржава, – няўжо ж мы не можам забяспечыць галоснасць, выставіўшы гукавыя калонкі ў дадатковую залу, на вуліцу ці калідор? Я ўжо не кажу пра відэатрансляцыю! Гэта неабходна для таго, каб людзі, якія не патрапілі на судовае паседжанне, маглі разумець, што там адбываецца», – патлумачыў Левінаў.

Па словах Левінава, старшыня суду прызнаў прапанову слушнай і паабяцаў, што будзе ўзгадняць яе ў Віцебскім абласным судзе.

Пакуль жа дакладнай і праверанай інфармацыі з паседжання па справе Алега Яфрэменкі не маюць ні праваабаронцы, ні журналісты. Працэс працягнецца 8 снежня. Меркавана, ужо ў сераду будзе абвешчаны прысуд.

Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі

Суддзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Іна Грабоўская прызнала яго вінаватым ва ўчыненні гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Пракурорка Крысціна Мацвеева прасіла для Кірыленкі 3 гады зняволення.

Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца

6 верасня каля дома №19 на вул. Леніна ў Віцебску Андрэй Цімафеенка ўзяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці. Сваімі дзеяннямі ён перашкаджаў дзейнасці начальніка аддзялення ўнутраных войск Вераб’ёва і намагаўся справакаваць яго на выкарыстанне фізічнай сілы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства