viasna on patreon

Справа Палікарпавай: амапаўкі збівалі і фізічна душылі жанчыну. Цяпер яе абвінавачваюць у гвалце над імі

2020 2020-12-08T18:01:45+0300 2020-12-08T18:08:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palikarpava-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Палікарпава. Фота: Гарадзенская Вясна

Марына Палікарпава. Фота: Гарадзенская Вясна

У судзе Ленінскага раёна Гародні 8 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы гарадзенкі Марыны Палікарпавай.

Яе абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак (арт. 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.

Пацярпелыя — жанчыны-міліцыянеры Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Пракурор на працэсе - Мікіта Мыслівец.

Справа датычыць падзей вечара 9 жніўня, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Тады фармацэўта Марыну Палікарпаву затрымалі і жорстка збілі дзве прадстаўніцы ОМОН - Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. А крымінальную справу пачалі менавіта на пацярпелую Палікарпаву. Калі Марыну Палікарпаву душылі фізічна, яна чыста інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі. Гэта гісторыя стала ведама ўсёй Беларусі.

palikarpava-2020-12-08-1.jpg
Гематомы на целе Марыны Палікарпавай.

Згодна з дзяржабвінавачаннем, Палікарпава позна ўвечары 9 жніўня прымала ўдзел у мітынгу ў цэнтры горада, за што яе і затрымалі. Тады яна была яшчэ засуджана да трох сутак арышту. А пазней з'явілася справа паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

8 снежня у судзе быў дапытаны сведка Аляксандр Седач, прадстаўнік абласнога УУС, камандзір падраздзялення АМАП. Ён засведчыў, што 9 жніўня праходзіла масавае мерапрыемства, якое нагадвала стыхійнае пікетаванне. Палікарпава там нічога не выкрыквала, не скандавала лозунгаў. Седач перадаў яе пасля затрымання іншаму нараду АМАП каля помніка Сакалоўскаму. Перадаў "пацярпелым" пазней супрацоўніцам Бандарчук і Мазуркевіч. Сам Седач, паводле яго слоў, двойчы асабіста папярэджваў Палікарпаву, але яна не сыходзіла. Ён быў у цывільным адзенні, але прадставіўся як належна разам з іншым супрацоўнікам міліцыі ў форме. Седач сказаў наступнае: 

"Физическую силу не применяли, неоднократно предупреждали, что она нарушает ст. 23.34 КоАП РБ. Её посчитали мы координатором, организатором активного сопротивления, так как она разговаривала по мобиле. Под статью 23.34 она подпадала. На площади Советская находилось около 3 тысяч граждан, часть с бело-карсно-белыми флагами, речевки выкрикивали в адрес президента, милиции. Это все попадало под пикетирование. Люди собрались для выражения своих политических убеждений. Постоянно Поликарпова держала телефон ... Цепочка людей формировалась на площади Советской и Поликарпова там в ней находилась. Поликарпова была в брюках, блузке. Поликарпову наблюдал больше часа, предупреждал два раза. Символики при ней не было. Были ли телесные повреждения на ней, не обратил внимания. Привлекло внимание её нахождение в группе активных граждан с символикой, она перемещалась - то уходила, то возвращалась... Все скандировали, а Поликарпова к ним шла. Она участник пикетирования. Предположил, что она связана с киданием камней. Права задержанных разъяснил ей".

Седач заявіў, што пратакол затрымання Палікарпавай ён не складаў, супраціў Палікарпава не здзяйсняла і яе правялі ў міліцэйскі аўто маркі Ford.

Наступным сведкам выступіў Аляксандр Глаўноў, кіроўца падраздзялення АМАП. Ён паведаміў, што разам з "пацярпелымі" знаходзіўся ў той вечар у службовай міліцэйскай машыне. З яго слоў "Палікарпава была дастаўлена на задняе сядзенне машыны, паводзіла сябе агрэсіўна і буйна, "оскорбляла Дашу, прокусила ей палец, а у Маши была ссадина на лбу". Глаўноў заявіў, што фізічную сілу яны не прымянялі, а ўрэшце ён як кіроўца даставіў усіх у Ленінскі РАУС. Хто прывёў Палікарпаву ў аўтамабіль, не памятае, шуму, крыкаў, гукаў удараў не чуў. На абвінавачанай цялесных пашкоджанняў не бачыў.

Наступным сведкам быў Андрэй Маёраў з РУП "Фармацыя", брат абвінавачанай Палікарпавай. Яго таксама затрымалі ў той дзень у Гародні, закінулі ў аўтазак і засудзілі ўрэшце да 5 базавых штрафу. Сястру Маёраў сустракаў ужо на выхадзе з ізалятару, яна была збітай. Характэрна, што абвінавачаная Палікарпава 3 дні правяла ў Шчучынскім ізалятары, яе адправілі падалей ад месца збіцця і інцыдэнта, які адбыўся ў Гародні.

У канцы даабедзеннага паседжання выступіла яшчэ адна сведка з боку Палікарпавай, яе знаёмая Святлана. Яна станоўча характарызавала Марыну Палікарпаву як веруючага і добрага чалавека.

Суддзя Гурын запатрабаваў яшчэ матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні Палікарпавай, пасля чаго абвесціў перапынак.

Пасля абедзеннага перапынку разгляд справы прадоўжыўся. Пайшло даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы. Пракурор зачытаў міліцэйскі рапарт, пратаколы медыцынскага асведчання і фіксацыі траўмаў амонавак Бандарчук і Мазуркевіч, пратакол затрымання Палікарпавай ад 9 жніўня, пратакол нібыта адміністрацыйнага правапарушэння, здзейсненага Палікарпавай. Быў агучаны таксама пратакол асведчання Марыны Палікарпавай з фіксацыяй 51 удару. 

Відэаролікі і фота з падзей, якія адбыліся ў міліцэйскай машыне, у справе адсутнічаюць. Па адміністрацыйных пратаколах 23.34, частка 1 і 23.4 Палікарпава не прызнала сябе вінаватай. далей пракурор зачытаў станоўчыя характарыстыкі на "пацярпеўшых" амонавак, а таксама пратаколы следчых эксперыментаў на прадмет прымянення сілы з боку міліцыянтак. З матэрыялаў справы вынікае, што ніхто ўдараў Палікарпавай не наносіў, а некаторыя пашкоджанні яна магла прычыніць сабе сама.

Далей была зачытана характарыстыка на Марыну Палікарпаву. Адвакатам агучана даведка з шпіталю хуткай дапамогі, звернута ўвага на тое, што Палікарпава ў ноч з 9 на 10 жніўня ўтрымлівалася без вады, ежы і лекаў.

Палікарпава на гэтым паседжанні заявіла, што амапавец Седач не прадстаўляўся ёй і не папярэджваў, што яна здзяйсняе нешта супрацьпраўнае. Ёй не паведамілі, за што яе затрымліваюць. Падсудная лічыць і заявіла, што Седач затрымаў яе абсалютна беспадстаўна і незаконна. Далей яна сказала, што ў міліцэйскай машыне сапраўды адбыўся канфлікт. Далей размова ішла пра публікацыю пра гэты інцыдэнт на сайце Радыё Свабода.

Абвінавачаная Палікарпава 3 дні правяла ў Шчучынскім ІЧУ, далей ад месца збіцця і інцыдэнту, які адбыўся.

У канцы сённяшняга дня адвакат заявіў хадайніцтва пра выклік у суд судмедэксперта, які рабіў медычны агляд Марыны Палікарпавай. 

Працяг працэсу прызначаны на заўтра, 9 снежня а 10.30.

У Гародні судзяць жанчыну, якая ўкусіла супрацоўніцу АМАП

Падчас жорсткага затрымання яна ўкусіла адну з жанчын-міліцыянераў, другую — ударыла. Згодна з дзяржабвінавачаннем, Палікарпава позна ўвечары 9 жніўня прымала ўдзел у мітынгу ў цэнтры горада, за што яе і затрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства