viasna on patreon

Гародня: Пачаўся разгляд крымінальнай справы аўтарэстаўратара Мікіты Самарына Дапоўнена

2020 2020-12-08T18:32:09+0300 2020-12-09T13:12:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/samaryn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Самарын. Фота з сацыяльных сетак

Мікіта Самарын. Фота з сацыяльных сетак

8 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся разгляд крымінальнай справы Мікіты Самарына. Яго вінавацяць у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Разгляд справы вядзе суддзя Руслан Хіхол.

Сёння на працэсе пачалося апытанне сведак, а таксама пацярпелага міліцыянта Сяргея Біліды.

Былі апытаныя сведкі Павел Ціханаў і Аляксей Сініца. Характэрна, што яны сядзелі за шырмай, схаваныя ад удзельнікаў працэсу і прысутных на судзе. 

25 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.

Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", Мікіту Самарына затрымалі супрацоўнікі органаў 6 кастрычніка. Яго жорстка збівалі і здзекваліся, пры катаваннях хлопцу нажом адрэзалі доўгія валасы, а таксама пырскалі ў вочы газавым балончыкам. Пазней яго забрала хуткая - у Самарына былі шматлікія траўмы і апёкі вачэй. Мікіта Самарын быў узяты пад варту і зняволены ў следчым ізалятары на вуліцы Кірава.

15 кастрычніка МУС апублікаваў відэа: на ім Самарын расказвае, як адбіваў чалавека ў людзей у цывільным непадалёк будынку Кастрычніцкага РАУС Гародні. Самарын пырснуў пярцовым балончыкам у бок тых, хто гвалтоўна затрымліваў людзей, пазней ён хаваўся.

На судзе пацярпелы таксама запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 3 тысяч беларускіх рублёў. Са слоў супрацоўніка Амапу, Мікіта Самарын аказаў мэтанакіраванае гвалт у дачыненні да яго. З-за чаго пацярпелы атрымаў хімічнае пашкоджанне вачэй. Супрацоўнік АМАПу папрасіў спагнаць з абвінавачанага 3 тысячы беларускіх рублёў, піша s13.ru

Мікіту Самарыну 29 гадоў. Працяглы час ён займаўся рамонтам старых аўтамабіляў, сябра клуба рэканструктараў рэтрааўтамабіляў "Вінтаж". Не раз удзельнічаў у фотасэсіях (фота якраз такога характару) і гарадскіх фэстах.

Больш падрабязнасцей па справе

Наступнае паседжанне суда адбудзецца заўтра, 9 снежня а 15-й гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства