viasna on patreon

Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын віншуе з Калядамі свайго "хрэсніка" - палітвязня Ігара Лосіка і праваабаронцаў

2020 2020-12-09T13:09:09+0300 2023-07-27T14:59:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sarrazin-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco (Partnership for Human Rights) сёлета распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.  Гэтая кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.

Мануэль Сарацын, прэс-сакратар па ўсходнееўрапейскай палітыцы фракцыі “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, у межах кампаніі, як і многія іншыя парламентарыі еўрапейскіх краін, стаў хросным блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца ў СІЗА з 25 чэрвеня.

Мануэль Сарацын. Фота з сайта www.lphr.org

З гэтай нагоды Сарацын заявіў:

“Як дэпутат нямецкага Бундэстага я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязняў. Свабода прэсы і свабода меркаванняў — не злачынствы. Свабода прэсы і свабода перакананняў — гэта ўсеагульныя правы чалавека, якія павінны выконвацца ўсюды. Такім чынам, прымяненне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі з'яўляецца фарсам. Гэтыя палітычныя рэпрэсіі пагарджаюць дэмакратыяй і не маюць нічога агульнага з вяршэнствам закона.

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

Ігар Лосік – блогер, адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», на які падпісана больш за 172 тысячы карыстальнікаў. Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі. Таксама Ігар з'яўляецца пазаштатным кансультантам выдання "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства