viasna on patreon

Нацбанк патлумачыў, якія грошы не могуць быць арыштаваныя па рашэнні СК

2020 2020-12-09T13:59:29+0300 2020-12-09T15:40:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/groshy-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: naviny.by

Ілюстрацыйнае фота: naviny.by

Нацыянальны банк Беларусі растлумачыў сітуацыю з арыштам рахункаў і спісаннем грошай, выплачаных у якасці кампенсацыі пацярпелым ад гвалту з боку сілавікоў. Пра гэта піша infobank.by.

Раней праваабаронцы "Вясны" выказвалі меркаванне аб незаконнасці арыштаў рахункаў і тлумачылі, што рабіць, калі грошы былі заблакаваныя, як пазбегнуць іх страты і як паступіць, калі выклікаюць у Следчы камітэт.

Што рабіць, калі заблакавалі карт-рахунак за дапамогу ад BY_Help

У сродках масавай інфармацыі паведамляецца аб спісанні з карт-рахункаў грошай, якія, пацярпелыя ад дзеянняў улады грамадзяне, атрымлівалі на медычную дапамогу ад кампаніі BY_Help. Многія банкаўскія карткі блакуюцца. Праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі банк, напрыклад, заблакаваў нават пенсійную картку жыхарцы Мінска, альбо карт-рахунак жанчыны, якая атрымлівае дапамогу па догляду за дзіцяці.

Пасля шматлікіх зваротаў грамадзянаў і работнікаў банкаў Нацбанк разаслаў ліст "Аб накладанні арышту на грашовыя сродкі", дзе растлумачыў якія грошы падпадаюць пад арышт, ці можна аплачваць расходныя рахункі і ці трэба вярнуць ужо выдаткаваныя грошы. 

Так, пры накладанні арышту на грашовыя сродкі і іншую маёмасць фізічнай і юрыдычнай асобы, якія знаходзяцца на рахунках, ва ўкладах або на захоўванні ў банку, банк спыняе ўсе расходныя аперацыі па рахунках і вяртанне маёмасці гэтай асобы ў межах маёмасці, на якую накладзены арышт, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь або адпаведным рашэннем упаўнаважанага дзяржаўнага органа аб накладанні арышту (ч. 4 арт. 127 Банкаўскага кодэкса).

Згодна з ч. 1 п. 1 Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2020 г. № 150 "Аб расходных аперацыях", расходныя аперацыі па рахунках спыняюцца ў перыяд дзеяння наяўнай у банку пастановы (вызначэння) аб накладанні арышту на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунках, у банкаўскіх укладах і/або рашэння аб прыпыненні аперацый па рахунках, прынятых упаўнаважанымі органамі (службовымі асобамі). Пры гэтым не блакуюцца расходныя аперацыі па плацяжах у бюджэт (падаткі, пошліны і г.д.). Таксама можна правесці расходны плацёж, атрымаўшы дазвол ад органа, які даў распараджэнне накласці арышт, у дадзеным выпадку – ад Следчага камітэта. Калі пастановай накладзены арышт на канкрэтна ўказаную суму, то блакуецца толькі гэтая сума.

Пры гэтым Указ прэзідэнта, арт.127 Банкаўскага кодэкса і арт. 132 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь не прадугледжваюць магчымасць арышту грашовых сродкаў, атрыманых і зрасходаваных уладальнікам рахунку на момант паступлення ў банк пастановы аб накладанні арышту на яго грашовыя сродкі. Таксама названыя нормы не прадугледжваюць у выпадку, калі ў пастанове аб накладанні арышту вызначана, што арышт накладаецца толькі на грашовыя сродкі, якія паступілі і (або) паступаюць з вызначаных у ёй крыніц, магчымасць выканання такой пастановы за кошт будучых паступленняў з не ўказаных у ёй крыніц.

"Арышт можа накладацца на рэшту грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на банкаўскім рахунку на момант паступлення ў банк пастановы аб накладанні арышту, у суме, якая не перавышае суму адпаведных паступленняў з крыніц, вызначаных у пастанове Следчага камітэта, а таксама на грашовыя сродкі, якія паступяць у будучыні з такіх крыніц.

Пры гэтым не могуць устанаўлівацца абмежаванні на расходаванне грашовых сродкаў, якія паступяць на рахункі з крыніцаў, не ўказаных у адпаведнай пастанове органа, які вядзе крымінальны працэс, у тым ліку якія паступяць у выглядзе заработнай платы, пенсій і іншых выплатаў", - падкрэсліваецца ў лісце Нацбанка.

Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка адзначае, што пазіцыя Нацбанка супадае з выказанымі раней меркаваннямі праваабаронцаў. Ён дадае:

"У першую чаргу трэба адзначыць, што прынятае рашэнне следчым аб арышце рахункаў недапушчальна, а сама пастанова ў цэлым незаконная, так як арышт накладзены па не існуючых ў законе падставах, пастанова падлягае адмене.

Аднак пакуль пастанова Следчага камітэта не скасаваная і спаўняецца банкамі, каментар Нацбанка важны ў той частцы, дзе апісаны парадак дзеянняў у дачыненні да грошай. Раней мы мелі на ўвазе практычна тое ж самае: арыштавана можа быць толькі тая маёмасць (грошы), якая непасрэдна ўказана ў пастанове, але ніяк не любыя грошы наўзамен выдаткаваных раней, да арышту, асабліва ў выпадку, калі грошы на рахунку з розных крыніц не "змешваліся".

Як напісаць скаргу ў Следчы Камітэт наконт арышту грошай ад BY_Help

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі на арышт з карт-рахункаў грошай, якія пацярпелыя ад дзеянняў улады грамадзяне, атрымлівалі на медычную дапамогу ад кампаніі BY_Help.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства