viasna on patreon

Мастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай

2020 2020-12-10T08:42:39+0300 2020-12-10T08:45:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/makavecki-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Макавецкі. Фота з канала "Беларусь пра ўсё".

Уладзіслаў Макавецкі. Фота з канала "Беларусь пра ўсё".

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 9 снежня пачаў разглядаць крымінальную справу віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, абвінавачанага ў злачынстве паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў). Віцябляніну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Справу разбірае суддзя Сняжана Кіндзеева.

У якасці пацярпелых выступаюць малодшы сяржант міліцыі Аляксандр Пятроўскі і старшы сяржант Дзмітрый Фядотаў. На першым паседжанні 9 снежня яны давалі паказанні. Было таксама агучанае абвінавачанне.

Макавецкаму інкрымінуецца, што 6 верасня падчас вулічнага шэсця на вуліцы Праўды ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок Пятроўскага, паведамляе "Віцебская вясна".

«Палка ў мяне ўпала, бо ў нейкі момант спацелі рукі», – тлумачыў на судзе супрацоўнік МУС Пятроўскі.

Пацярпелыя міліцыянты падалі таксама грамадзянскія пазовы з просьбамі кампенсаваць нанесеную ім маральную шкоду (Пятроўскі просіць 1000 рублёў, Фядотаў – 200).

Сваёй віны Макавецкі не прызнае. Сцвярджае, што не замахваўся на супрацоўніка дубінкай, не чыніў гвалту і не пагражаў.

«Я проста не магу ў гэта паверыць. У гэтай сітуацыі можа апынуцца кожны, і як сябе паводзіць у гэтай сітуацыі… Гэта немагчыма, пакуль не апынешся. Можа, гэта і выглядае дзіўна, але ён ніколі не біўся, ні з кім не сварыўся. Ён заўсёды спрабаваў дамаўляцца»,цытуе  словы маці Уладзіслава Наталля Макавецкая тэлеканалу Белсат.

Віцяблянін знаходзіцца пад вартай у СІЗА-2 Віцебску ад 18 верасня.

Уладзіслаў – мастак, калекцыянер, разьбяр і аўтар 23-метровае драўлянае лыжкі, адпаведны артыкул можна знайсці на сайце Менскага аблвыканкаму. Цяпер, паводле словаў прэс-сакратаркі міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай, мужчына – адзін з актыўных удзельнікаў нападу на працаўнікоў міліцыі і калекцыянер фашысцкае сімволікі. Ён рэканструюе і аднаўляе вайсковыя артэфакты, сцвярджае маці. Гэтыя рэчы падчас ператрусу канфіскавалі.

Суд працягнецца 15 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства