viasna on patreon

У Маладзечне затрымалі праваабаронцу, калі ён раздаваў Дэкларацыю правоў чалавека

2020 2020-12-11T07:30:10+0300 2020-12-11T07:30:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kapucki-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета

Алесь Капуцкі 10 снежня. Фота: Рэгіянальная газета

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Маладэчне быў затрыманы праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі.

У гэты дзень ён выйшаў у цэнтр горада, каб раздаваць мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Па інфармацыі “Рэгіянальнай газеты”, Алеся Капуцкага затрымалі каля 17 гадзін каля “Модуля”. Да праваабаронцы пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль, затрымлівалі двое супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС Філістовіч і Бурачонак.

У аддзяленні міліцыі Капуцкі правёў некалькі гадзін. Там міліцыянер Яўген Кеўра склаў пратакол вымання 35-ці асобнікаў Дэкларацый правоў чалавека, а таксама склаў пратакол апытання праваабаронцы.

Капуцкага паабяцалі яшчэ раз выклікаць у міліцыю для разбіральніцтва. Не выключана, што будзе складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства