viasna on patreon

"Рэпарцёры без межаў" прызналі Беларусь самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы

2020 2020-12-11T12:21:45+0300 2020-12-11T12:21:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhurnalisty_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Рэпарцёры без межаў" прызналі Беларусь самай небяспечнай краінай для працы журналістаў у Еўропе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі. Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" адрасуе 15 рэкамендацый мясцовым уладам і міжнародным інстанцыям і, у прыватнасці, просіць Еўрапейскі Саюз замарозіць усе выплаты па лініі фінансавай дапамогі свайму суседу пакуль там парушаюцца правы чалавека.

Беларускія сілавікі правяраюць журналістаў падчас пратэстнай акцыі. Фота: Наталля Фядосенка
Беларускія сілавікі правяраюць журналістаў падчас пратэстнай акцыі. Фота: Наталля Фядосенка

За чатыры месяцы ў Беларусі:

  • зафіксавалі 449 выпадкаў парушэння свабоды слова,
  • арыштавалі 368 журналістаў,
  • палову арыштаваных асудзілі,
  • 80 журналістаў заключылі на тэрмін не менш трох дзён,
  • 7 журналістаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці або атрымалі пагрозы такога пераследу,
  • 62 журналісты сталі ахвярамі гвалту, жорсткага абыходжання і нават катаванняў падчас утрымання пад вартай.
  • "Рэпарцёры без межаў" распрацавалі спіс рэкамендацый, накіраваных на спыненне пераследу журналістаў.

Сярод патрабаванняў да беларускіх уладаў:

  • гарантаваць бяспеку журналістам, асудзіць вінаватых у парушэнні свабоды слова, жорсткім абыходжанні, гвалце і катаваннях;
  • спрасціць акрэдытацыю замежных журналістаў;
  • спыніць цэнзуру і блакаванне навінавых сайтаў і блогаў;
  • вярнуць незалежным выданням доступ да друку і распаўсюду;
  • адмяніць абавязак весці ўлік і раскрываць звесткі каментатараў;
  • спыніць крымінальны і адміністрацыйны пераслед журналістаў, перагледзець прысуды;
  • паспрыяць візіту ў Беларусь дакладчыка АБСЭ і экспэртаў ААН;
  • прызнаць юрысдыкцыю Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Да еўрапейскіх інстытутаў "Рэпарцёры без межаў" звярнуліся з заклікам падтрымліваць журналістаў і свабоду слова ў Беларусі. А таксама ўвесці санкцыі супраць беларускіх уладаў і замарозіць фінансавую дапамогу.

Беларусь займае 153-е месца з 180 краін у сусветным рэйтынгу свабоды прэсы "Рэпарцёры без межаў" за 2020 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства