viasna on patreon

За "надругальніцтва" над дзяржаўным сцягам мінчук павінен выплаціць 10 800 беларускіх рублёў

2020 2020-12-11T18:43:07+0300 2020-12-11T20:52:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/savecki_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 10 снежня прайшло судовае паседжанне над Аляксандрам Гаранковым. Мінчука абвінавацілі ў надругальніцтве над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (артыкул 370 Крымінальнага Кодэксу РБ).

Згодна з абвінавачаннем, Гаранкоў 24 кастрычніка ў перыяд часу з 21.50 да 22.10, "маючы намер у публічных дзеяннях, накіраваных на надругальніцтва над дзяржаўным сцягам, публічна сарваў сцяг, які знаходзіўся на драўляным мацаванні (вуліца Чырвоная, 20). Пасля чаго, працягваючы свае злачынныя дзеянні, накіраваныя на надругальніцтва над дзяржаўным сцягам, ажыццяўляў махавыя рухі падчас перамяшчэння па вуліцы Чырвонай. Затым, праяўляючы імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў і прычыніць шкоду аўтарытэту Рэспубліцы Беларусь, кінуў дзяржаўны сцяг на праезную частку. Тым самым публічна надругаўся над дзяржаўным сцягам".

Гарэнкоў сваю віну прызнаў цалкам.

Дзяржабвінаваўца Рабаў: Што вы зрабілі сцягам?

Гаранкоў: Я зняў яго і стаў махаць

Дзяржабвінаваўца Рабаў: А знялі з якой мэтай?

Гаранкоў: Неабдуманы ўчынак.

Дзяржаўны абвінаваўца Рабаў: Ўсведамлялі, што гэта з'яўляецца сцягам Рэспублікі Беларусь?

Гаранкоў: Так.

Пасля гэтага Гаранкова затрымалі. На следстве ён адразу ўсё распавёў, а таксама кампенсаваў шкоду за кошт сцяга і яго мацавальніка — 30 рублёў і 50 капеек.

На судзе ў якасці сведкі выступіў супрацоўнік Дэпартамента аховы, міліцыянт-кіроўца. У той дзень ён патруляваў горад — і да яго паступіла паведамленне аб зрыве дзяржаўнага сцяга. На пытанне дзяржабвінаваўцы аб тым, як рэагаваў Гаранкоў пры затрыманні, сведка адказаў: "Прасіў яго не біць". Сам Гаранкоў падчас судовага паседжання нічога не казаў пра тое, ці здзяйснялі над ім гвалтоўныя дзеянні пры затрыманні.

У спрэчках бакоў дзяржабвінаваўца прасіў улічыць "характар і ступень небяспекі злачынства" і запрасіў пакаранне ў выглядзе штрафу сумай 400 базавых велічынь (10 800 беларускіх рублёў). Такі прысуд і вынесла суддзя Жуковіч.

Прысуд у Гомелі за "звяржэнне" дзяржаўнага сцяга. Тэндэнцыя альбо выпадковасць?

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 26 лістапада вынесены прысуд  прадпрымальніку Георгію Васіленку. Ен абвінавачваўся па  крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства