viasna on patreon

Больш за 100 чалавек затрыманыя на Маршы сталых людзей. Хроніка пераследу 14 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-14T20:44:00+0300 2020-12-15T09:52:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marshpensiyanerau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Белсат"

Фота: "Белсат"

14 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. На традыцыйным Маршы сталых людзей у Мінску 14 снежня было затрымана больш за 100 чалавек: іх размясцілі ў розных РУУС Мінска. Некаторых пасля складання пратаколу па арт. 23.34 КаАП пачалі выпускаць на волю, а некаторых – адпраўляць на Акрэсціна да суда.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49

  • +375 17 377 55 40

  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Пераслед 14 снежня

У Мінску 14 снежня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі "ўладальніцу" тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «ЧАТ лошков-петушков» Ганну Аленскую. Чат быў узламаны, у доме дзяўчыны праведзены вобшук. У тэлеграм-канале, які меркавана належыць ГУБАЗіКу, было размешчана пакаяльнае відэа з дзяўчынай.

Актывістку Наталлю Мікуліну, маці чацвярых дзяцей, хацелі затрымаць праз ватман з чырвонай паласой на вакне падчас свята з нагоды дня народзінаў яе дачкі. Але праз тое, што яна знаходзілася дома адна з дзецьмі, супрацоўнікі Савецкага РУУС вырашылі самі скласці пратакол і вярнуцца за подпісам. 

Спіс затрыманых на Маршы пенсіянераў (дапаўняецца)

Больш за 100 чалавек затрыманыя на Маршы сталых людзей. Хроніка пераследу 14 снежня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства