viasna on patreon

Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі

2020 2020-12-16T15:48:10+0300 2020-12-16T15:49:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanau_chojniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Радыё Свабода"

Фота: "Радыё Свабода"

Суд Хойніцкага раёну 16 снежня прысудзіў адзін год у калоніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалагічным захворваннем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу), паведамляе "Радыё Свабода".

Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.

Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу.

У крымінальнай справе зазначана, што Аляксей Раманаў, «маючы намер публічна абразіць прэзыдэнта, наўмысна прамовіў словы і фразы ў непрыстойнай форме, якія, згодна з экспэртызай, змяшчаюць нэгатыўную ацэнку прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі».

Аляксей прызнаў сябе вінаватым у тым, што абразіў чалавека Лукашэнку, але не прэзыдэнта.

«Прэзыдэнта я не абражаў. Бо я не лічу Лукашэнку прэзыдэнтам, ён нелегітымны», — патлумачыў Свабодзе актывіст.

Паседжанне на патрабаванне пракурора Андрэя Судома праходзіла ў закрытым рэжыме. Пракурор запатрабаваў пакараць Аляксея калоніяй на адзін год. Адвакатка Рагнеда Тагай выказалася, што яе падабароннага варта пакараць штрафам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства