viasna on patreon

Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна

2020 2020-12-16T20:05:17+0300 2020-12-16T20:08:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/faminy-2020-11-24.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія і Алег Фаміны. Фота: Радыё Свабода.

Анастасія і Алег Фаміны. Фота: Радыё Свабода.

У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня пасля доўгага перапынку, звязанага з каранцінам некаторых удзельнікаў працэсу, працягваўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць па арт. 364 КК РБ.

Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка. Пацярпелым выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Іваноў.

Паводле слоў міліцыянта, 15 жніўня гэтага года, калі ён сыходзіў з юбілея бацькі, да яго падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Таксама Іваноў заявіў на судзе матэрыяльныя прэтэнзіі Алегу Фаміну ў памеры 2 000 рублёў, за прычыненыя маральную і фізічную шкоду.Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

Кожнае судовае паседжанне адбываецца ў максімальна запоўненай залі, пры гэтым з-за каранавірусных абмежаванняў яна змяшчае далёка не ўсіх жадаючых. Многія застаюцца чакаць на вуліцы.

15 снежня суд заслухаў апошніх сведкаў: паказанні з розных бакоў даволі моцна адрознівалася. Родная пацярпелага з некаторымі разыходжаннямі пацвердзіла версію абвінавачання. А вось жанчына, якая стала выпадковай сведкай падзеі, паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна. Яе апытанне суддзя Талашка скончыў загадкавымі каментарамі пра тое, што жанчына сама не разумее, што толькі што сказала і што гэтым нарабіла.

Далей суд пачаў разглядаць відэа і аўдыё матэрыялы.

Працяг працэсу адбыўся 16 снежня, падчас яго суд  праглядзеў відэа здарэння. Суддзя Талашка адмовіўся ад вялікага манітора, прадстаўленага бокам абароны. Таму, каб усе бакі змаглі ўбачыць запіс з маленькага ноўтбука, відэа ўключалі некалькі разоў. Апошні раз — толькі для Алега Фаміна, які знаходзіцца пад вартай, таму паседжанні праводзіць за шкляной абаронай. Каментары бакоў у тым, што ж усё-такі адбываецца на відэа, таксама прынцыпова адрозніваюцца.

Паседжанне працягнецца 21 снежня у 10:00 з апытання судмедэксперта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства