viasna on patreon

Палітвязня Пяскова паставілі ў калоніі на прафілактычны ўлік. Лічуць, што ён схільны да экстрэмізму

2020 2020-12-21T09:49:51+0300 2020-12-21T09:49:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pesov_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітычнага зняволенага Паўла Пяскова з Маладэчна, асуджанага на 3 гады і 3 месяцы калоніі за супраціўленне АМАПаўцу падчас ланцуга салідарнасці, паставілі на прафілактычны ўлік у бабруйскай калоніі. Пра гэта паведамляе Валанцёрская служба «Вясны».

Павел Пяскоў. Фота: spring96.org
Павел Пяскоў. Фота: spring96.org

Па інфармацыі Валанцёрскай службы, Паўла Пяскова паставілі на прафілактычны ўлік як асобу схільную да экстрэмізму і дэструктыўных дзеянняў. Гэта азначае, што над ім цяпер будзе адбывацца ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі калоніі і некаторыя абмежаванні падчас адбыцця тэрміну ў выпраўленчай калоніі.

Нагадаем, Паўла Пяскова асудзілі на 3 гады і 3 месяцы за супраціўленне амапаўцу падчас ланцуга салідарнасці ў Маладзечне 19 чэрвеня. Пасля вынясення прысуду Пяскова этапавалі ў жодзінскую турму. Там ён знаходзіўся да апеляцыі ў Мінскі абласны суд — апеляцыю адхілілі. Затым Паўла этапавалі ў бабруйскую выпраўленчую калонію, дзе ён адбывае тэрмін.

Адрас для лістоў салідарнасці Паўлу Пяскову:

ПК-2, вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск, 213800

Хроніка пераследу Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева:

poleshchuk_87.jpg

У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж

Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева абвінавачваюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту. Санкцыя ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, па якім абвінавачваюць маладзечанцаў, прадугледжвае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. У дачыненні да Пяскова і Еўсцігнеева пасля іх трохсутачнага затрымання па гэтай крымінальнай справе былі абраныя меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Крымінальную справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Узяты пад варту маладзечанец, якога судзяць за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет

18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту. Такое рашэнне было ініцыяванае начальнікам Маладзечанскага РАУС праз дзяржабвінаваўцу па прычыне таго, што нібыта Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Беларусі. Паўла Пяскова затрымалі прама ў зале суда.

"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі

На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных. У першы дзень суда Уладзіслаў Еўсцягнееў заявіў, што ён прызнае віну цалкам, а Павел Пяскоў – часткова.

Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцігнеева — на тры гады.

Патрабуем вызваліць з-пад варты палітзняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

Заяўляем аб прызнанні Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева палітычным зняволеным і патрабуем неадкладна вызваліць іх з-пад варты; пераглядзець прынятыя ў дачыненні да іх меры і судовыя рашэнні пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд.

Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязняў Пяскова і Еўсцігнеева

У пятніцу, 20 лістапада, у Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў адвакатаў палітычных зняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева, а таксама пратэст пракурора Сяргея Габруковіча. Судовая калегія Мінаблсуда пакінула ў сіле прысуд Маладзечанскага суда, а скаргі і пратэст — адхіліла. На апеляцыю палітвязняў прыйшло каля 15 чалавак, Павел Пяскоў удзельнічаў у працэсе праз відэаканферэнц-сувязь. Старшынёй судовай калегіі выступаў суддзя Анатоль Дабрадзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства