viasna on patreon

Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-21T18:50:00+0300 2020-12-22T13:10:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202022.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна ў Брэсце распачаўся суд над Шабалюком і Бабічам па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем гвалту). Традыцыйна "Вясна" назірае за судовым працэсам, але перад пачатакам гэтага паседжання быў затрыманы валанцёр "Вясны" па назіранню за судамі Максім С. Перад пачаткам судовага працэсу ён фатаграфаваў абстаноўку ў судзе, на здымак патрапіў міліцыянт-канваір. Валанцёра адвялі ў пакой, дзе размяшчаюцца кампутары і адсутнічаюць камеры відэаназірання і ўдарылі па рэбрам. Максіма прымусілі выдаліць фота і адпусцілі.

Як паведамляе "Наша Ніва", 21 снежня адбываць 7-сутачны адміністрацыйны арышт адправілі адбываць 20-гадовую фатографку «Нашай Нівы» Шуру Піліповіч-Сушчыц. На дадзены момант яна знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі. Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

Як паведамляе TUT.BY, у Гродне на маршы пенсіянераў затрыманая фотакарэспандэнт "Народнай волі" і TUT.BY Кацярына Гардзеева. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што журналістку даставілі ў РАУС "высвятлення асобы". Праз тры гадзіны 20 хвілін Кацярыну Гардзееву адпусцілі з РАУС. На журналістку склалі пратакол паводле арт. 22. 9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі". Гардзееву адпусцілі з міліцыі, але фотатэхніку канфіскавалі. Таксама TUT.BY паведаміў аб затрыманні як мінімум трох чалавек на маршы пенсіянераў у Гродне.

У судзе Першамайскага раёна стала вядома, што ў 4 раніцы была затрыманая Кацярына Нікіценка. Яе абвінавацілі ў пікеце з іншым чалавекам, з якім яна выйшла на абочыну праезнай часткі з БЧБ-сцягам. Суддзя Трусевіч аштрафавала яе па скайпе з РУУС па ч. 1 арт. 23.34 КаАП на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Паведамляецца, што на допыт у Следчы камітэт выкліканы член асноўнага складу КС Яўген Лівянт. Допыт адбудзецца заўтра, 22 снежня, у 9:30.

У Оршы 21 снежня затрымалі супрацоўніка "Электрасілы" Арцёма Кандрацьева. Гісторыя пачалася яшчэ ў верасні. У сваім рабочым унутраным чаце супрацоўнікі абмеркоўвалі палітыку ды выказваліся пра мясцовых аршанскіх супрацоўнікаў міліцыі. З таго часу ўдзельнікаў чата выклікаюць на допыты як падазраваных. Арцёма затрымалі двое ў цывільным, яго завезлі ў Віцебск. Паведамілі, што затрыманы на трое сутак.

Таксама ў Оршы адбыўся ператрус ў пенсіянеркі Лідзіі Паповай. На яе за абразу ў сацыяльных сетках заяву напісала дырэктарка школы №21 Таццяна Аланцьева. Пенсіянерка зрабіла рэпост пра Аланцьеву, а цяпер на яе ўзбуджаная крымінальная справа.

У Лідзе ўвечары была затрыманая Галіна Васеніна. Пасля суда яе адпусцілі з мясцовага РАУС.

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі актывіста і валанцёра штаба Віктара Бабарыка Мікалая Шэмета. Прычыны затрымання выствятляюцца.

Таксама ў Мінску была затрыманая каля 15:15 на скрыжаванні праспекце Незалежнасці і Валадарскага пенсіянерка Людміла Паграбняк.

У Віцебску затрыманы Дзмітрый Цурын.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства