viasna on patreon

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай Аўдыё

2020 2020-12-25T17:43:07+0300 2020-12-30T15:27:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца "Вясны" Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1 (Мінск, вуліца Валадарскага). Абвінавачваецца яна па частцы 3 артыкула 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) і чакае суда. Зараз стала вядома, што знаходжанне Марфы пад вартай падоўжанае да 17 студзеня 2021 года.

Тым часам Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала Валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў —  і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Адзін з катоў Марфы па мянушцы Марфэй. Яго Марфа падабрала на вуліцы
Адзін з катоў Марфы па мянушцы Марфэй. Яго Марфа падабрала на вуліцы

А як жа Марфе сядзіцца ў СІЗА? Што вядома пра яе? Ці даходзяць лісты?

У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці — за што цяпер яе спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com


Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.

ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

Хто трапляе  ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы  ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства