viasna on patreon

Суды над удзельнікамі акцый пратэсту, затрыманні і палітычны пераслед. Хроніка за 26 снежня Дакумент Дапоўнена

2020 2020-12-26T10:05:14+0300 2020-12-26T21:34:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/press_club_23_12.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 снежня ў Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый, адбываюцца затрыманні, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

У дачыненні да затрыманых 22 снежня заснавальніцы беларускага “Прэс-клуба” Юлі Слуцкай, праграмнага дырэктара Алы Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага, праграмнага дырэктара Акадэміі “Прэс-клуба” Сяргея Якупава і аператара Пятра Слуцкага (сын Юліі Слуцкай) абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пра гэта паведаміў БелаПАН  адвакат Антон Гашынскі.

Увечары 25 снежня скончыліся 72 гадзіны з моманту іх затрымання, за якія ім маглі прад'явіць абвінавачванне, прымяніць па заканчэнні гэтага тэрміну якую-небудзь меру стрымання або вызваліць.

Паводле інфармацыі адваката, кіраўніцтва і супрацоўнікі “Прэс-клуба” з'яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе па ч.2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Асабліва буйным памерам па гэтым артыкуле прызнаецца нявыплата, якая ў 3.500 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні (27 рублёў).

Абвінавачанне можа быць прад'яўлена фігурантам на працягу 10 дзён. Стала вядома, што Шарко 25 снежня перавялі ў СІЗА №1.

Паўлу Севярынцу ў чарговы раз працягнулі ўтрыманне пад следствам па заведзенай на яго крымінальнай справе. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга Севярынец. Следства працягнутае да 20 лютага 2021 года.

Уначы 26 снежня ў вёсцы Лескаўка Бараўлянскага сельскага Савета быў затрыманы Мікалай Кавалёў.

У Мінску адбыліся затрыманні.

"Навагодняя прабежка Дзядоў Марозаў з раздачай цукерак дзецям па шляху. Без палітычных лозунгаў і сцягоў. Даслалі 4 бусы сілавікоў. Быў разгон і хапун у раёне вуліц Васняцова і Райніса. Дакладна затрымалі 2 удзельніц прабежкі",— паведамляе чытачка @nashaniva.

Папярэдне вядомыя прозвішчы жанчын: Загурская і Сераглазава.

У Мінску затрыманы таксама Дзмітрый Канапелька.

Цягам дня супрацоўнікі міліцыі затрымалі яшчэ некалькі чалавек:

Давыдовіч Сяргей,

Шатун Аляксей,

Коваль Ганна,

Бранавіцкі Іван.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Таксама 26 снежня раённыя суды Мінска і іншых гарадоў працягваюць праводзіць пасяджэнні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў. Аднак фактычна суды сёння праходзяць у закрытым рэжыме: назіральнікам кажуць, што суды 26 снежня не працуюць. Хаця ніжэйпрыведзены дакумент сведчыць пра адваротнае.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства