viasna on patreon

Крымінальную справу супрацоўнікаў Прэс-клуба перадалі ў Следчы камітэт Дапоўнена

2020 2020-12-28T14:08:37+0300 2020-12-28T15:01:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sluckaya_zaglavnaya.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Слуцкая. Фота з сайта press-club.by

Юлія Слуцкая. Фота з сайта press-club.by

Крымінальная справа, па якім падазраюць супрацоўнікаў Прэс-клуба, перадалі ў Следчы камітэт. Пра гэта TUT.BY паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай.

Плануецца, што сёння супрацоўнікаў Прэс-клуба зноў будуць дапытваць. На працягу 10 дзён Следчы камітэт павінен вырашыць пытанне аб прад'яўленні абвінавачвання. 24 снежня ў дачыненні да іх была абраная самая строгая мера стрымання — узяцце пад варту.

Нагадаем, што 22 снежня ў Беларускі Прэс-клуб прыйшлі сілавікі. У офісе і дома ў супрацоўнікаў прэс-клуба прайшлі ператрусы або агляды. У той дзень затрымалі кіраўніцу праекта Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі прэс-клуба Сяргея Якупава, аператара Пятра Слуцкага, а таксама былую журналістку БТ Ксенію Луцкіну.

Як паведамляў TUT.BY адвакат Антон Гашынскі, яны прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе па ч.2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Медыяарганізацыі з 8 краінаў прынялі зварот з нагоды пераследу беларускага "Прэс-клуба":

"Мы выказваем салідарнасць з нашымі беларускімі калегамі, а таксама заклікаем калегаў-журналістаў і праваабарончыя арганізацыі з іншых краінаў выказаць сваё стаўленне да арышту супрацоўнікаў гэтай незалежнай медыяарганізацыі і выступіць у іх падтрымку. Усе супрацоўнікі Press Club Belarus мусяць быць адпушчаныя на волю, іх пераслед мусіць быць спынены".

 Зварот падпісалі:

Ерэванскі прэс-клуб, Арменія

Цэнтр медыяініцыятыў, Арменія

Асацыяцыя рэгіянальных медыяў Грузіі

Асацыяцыя незалежнай прэсы Малдовы

Асацыяцыя журналістаў Латвіі

Медыяцэнтр Cтакгольмскай школы эканомікі ў Рызе, Латвія

Супольнасць лакальных газет, Польшча

Альянс незалежных рэгіянальных выдаўцоў Расіі

Інстытут развіцця рэгіянальнай прэсы, Украіна

Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларусь

Што такое прэс-клуб?

Прэс-клуб-гэта адукацыйная пляцоўка, якая аб'ядноўвае журналістаў. Ён арганізоўвае і праводзіць прафесійныя трэнінгі, лекцыі вядомых рэпарцёраў і медыяменеджараў, ладзіць дыскусіі рэдакцый, медыятокі на актуальныя тэмы і т. д.

Адзін з праектаў Прэс-клуба - MediaIQ - займаецца маніторынгам беларускіх медыя на прадмет захавання журналісцкіх стандартаў, прыкмет прапаганды і маніпуляцый. У 2018 годзе Прэс-клуб запусціў першы ў Беларусі акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі LaunchME. А зусім нядаўна запрацаваў новы праект - Акадэмія прэс-клуба.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства