viasna on patreon

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволенных Фота

2021 2021-01-04T15:03:50+0300 2021-01-04T16:14:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pismo_znak_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Краты абмяжоўваюць волю чалавека, але не ягоны імпэт: думкі і пачуцці ў турме натхняюць на кнігі, малюнкі, блогілісты. Таму сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

Адвакат Максім Знак даслаў верш — мексіканскую песню, якую ён перарабіў на беларускі манер.

pismo_znak_3.jpg
Фота: TUT.BY

Бульба

Яны думалі — нас пахавалі ...
А мы — бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Яны у цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі — гэта адказ.
Але мы прарасталі ў падвале!
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

Беларускія адвакаты запісалі на гэтыя словы песню. 

"Гэтай песняй працягваецца наша музыкальная падтрымка Максіма Знака, — напісаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі. — З гэтага моманту — пад назвай Вакальна-інструментальны ансамбль "Прававы дэфолт".

Дарэчы, не ўсе вершы Максіма праходзяць цэнзуру: ягоны бацька атрымаў ліст з цалкам замаляваным асадкай вершам.

Архітэктар Расціслаў Стэфановіч малюе дзецям жывёл, цмокаў ды іншых істот.

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі Лявон Халатран піша казкі і малюе інтэрактыўныя гульні для сына Мікі.

chalatran.jpg
Фота: Mediazona

Некалькі гадоў таму Уладзіслаў Макавецкі выразаў 23-метровую лыжку, а зараз — дасылае з-за кратаў малюнкі чорнай асадкай.

Андрэй Папоў малюе для блізкіх планеты.

Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены.

Бацькі пра палітвязня Андрэя Папова

А Яна Арабейка — падтрымлівае з-за кратаў вясёлымі коміксамі. Што трэба рабіць, каб не сумаваць? 

Па матывах малюнкаў Яны Арабейкі і Касі Будзько ў тэлеграме нават зрабілі стыкерпак.

Публікуюць лісты ад палітвязняў у адмысловай суполцы ў Facebook.

Там можна даведацца, што Яўген Афнагель пачаў вучыцца маляваць у СІЗА.

А Марыя Несцерава — размалёўвае мандалы.

Сястра Сяргея Коршуна мяркуе, што ягоны верш можна пакласці на музыку і зрабіць песню.

Вместе — 342.

Уж новый день, а за решёткой как всегда.
Чайки на крыше смеются мне с утра.
Но верю я, что делали мы всё не зря.
Вышел народ, чтоб побороться за себя.

Скажите, люди, ну сколько можно нам терпеть?
Прожить в аду и как "народец" умереть?
Давайте ж крепко надавим все плечом к плечу,
Разрушим стены, придём к счастливому концу.

А мы сидим на Володарского, дом 2,
Сидим за то, что мы открыли вам глаза.
И гул машин через "реснички" ловим мы.
Я знаю точно, что только вместе победим.

Спасибо вам, мои родные и друзья
И даже те, с кем незнаком был никогда
За то, что вы не испугавшись в трудный час
Лучи свободы зажгли в своих сердцах.

Дурная весть, что кровь невинных пролита.
"Повяз в крови тиран", ему не деться никуда.
Но мы — народ, не подавляясь старику
Мирным протестом построим новую страну.

Пробил набат, чаша терпенья иссякла,
И голос каждого из нас уже не спрятать никогда.
Враг наш хитёр и изворотлив как змея.
В ответ все "вместе" сошлись у женского "шатра".

Июль-август 2020

Ксенія Сырамалот дасылае малюнкі-віншаванні. Адзін з іх — валошка —  стаў эскізам для татуіроўкі яе сяброўкі.

Дзмітры Галко даслаў верш.

"Унылый день, табачный смог
Дверь, стертый каменный порог.
Затертый стол и тусклый свет
И здесь меня как будто нет.

Закрыл глаза, увидел дом
И я стою как будто в нем.
А рядом ты, выходишь словно с темноты
Идешь ко мне, идешь во свет
На свет, которого здесь нет.

Открыл глаза, опять туман
Какой-то дьявольский обман.
Вновь тусклый свет, поблекший цвет
И здесь меня как будто нет.
Закрыл глаза, и снова дом
И я опять как будто в нем".

Кірыл Казей піша фантастычна-прыгодніцкую казку для дзяцей, дзе галоўныя героі — маці, бацька і двое дзетак — па аналогіі з уласнай сям'ёй. А таксама — малюе абшары.

За кратамі выявіліся мастацкія здольнасці і ў Ігара Лосіка, які трымае галадоўку ўжо 20 дзён. Ён дасылае ў малюнках помнікі архітэктуры і свае пачуцці.

Падтрымаць зняволенных можна лістамі: адрасы пазначаныя ў профілях па спасылках. Калі ў вас ёсць, чым падзяліцца з творчасці зняволенных для публікацыі, калі ласка, дасылайце на viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства