viasna on patreon

Гарадзенку Юлію Аршун засудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" Дапоўнена

2021 2021-01-06T14:54:23+0300 2021-01-06T15:07:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arshun-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юлія Аршун. Фота "Гарадзенская Вясна".

Юлія Аршун. Фота "Гарадзенская Вясна".

5-6 студзеня ў экспрэс-тэмпе была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе звінавацілі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу - за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў Гародні, паведамляе "Гарадзенская вясна".

Справу разглядала суддзя Ленінскага раённага суду горада  Алена Пятрова.

Дзяржаўным абвінаваўцам выступіла пракурор Аліна Чужаземец.

У верасні 2020 года гарадзенка пакінула каментар пад фатаграфіяй мужчыны ў цывільным у адным з тэлеграм-каналаў.

Пачаткова крымінальная справа Юліі Аршун павінна была разглядацца ў судзе Кастрычніцкага раёну, але пасля яе перанеслі ў суд Ленінскага раёну. Юлія Аршун - маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, што траслявалася яшчэ 3 лістапада мінулага году. На працэсе гэтыя прабачэнні былі паўтораны, участковы міліцыянт не меў да Аршун матэрыяльных прэтэнзій і прасіў суд моцна не караць яе.

На судзе абвінавачаная сваю віну не прызнала. Кажа, што, размяшчаючы каментар, не ведала, што мужчына на фотаздымку - супрацоўнік праваахоўных органаў.

- Уразіла, што мужчына на фота трымаў у руках відэакамеру і пры гэтым усміхаўся, гледзячы як груба затрымліваюць людзей на вуліцы. На эмоцыях я вось і напісала такі каментар, - патлумачыла на судзе гарадзенка. - Узнікла пачуццё несправядлівасці ... столькі ўсяго адбывалася за апошні час, столькі людзей пацярпелі. Вось і на эмоцыях напісала гэта, паведаміў сайт s13.ru

Пацярпелы -  гарадзенскі ўчастковы інспектар Путнікаў быў не згодны з такой пазіцый, з такой пазіцыяй не згодны і перакананы, што Юліі Аршун было вядома, што на здымку былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У выніку суддзя Алена Пятрова прысудзіла Юліі Аршун усё ж досыць вялікае пакаранне - два гады абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адбыцця пакарання - два гады так званай "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства