viasna on patreon

Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

2021 2021-01-06T17:09:27+0300 2021-01-15T11:16:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hvashcheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Хвашчэўскі ў залі суда. Фота: Белапан

Арцём Хвашчэўскі ў залі суда. Фота: Белапан

Шостага студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк.

Дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу, а таксама ў крымінальнай справе супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага).

На паседжанні шостага студзеня палітвязень прызнаў віну і пагадзіўся з абвінавачаннем. Ён адзначыў, што сапраўды браў удзел у масавых мерапрыемствах, выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні. Хлопца, у тым ліку, абвінавачваюць у перакрыцці дарогі на вуліцы Прытыцкага ў Мінску ў ноч з 10 на 11 жніўня. Арцём пацвердзіў, што 10 жніўня ён даехаў да ст.м. Пушкінская на машыне, затым пешшу рушыў да ст.м. Спартыўная: рух транспарту быў ужо перакрыты. Арцём распавёў, што заўсёды ішоў па тратуары, але побач людзі ішлі і па праезнай частцы. Аднойчы ён сыйшоў на ўзбочыну дарогі, каб сфатаграфавацца з людзьмі. 

Палітвязень адзначыў, што ў яго не было пэўнай мэты і намера, ён не задумваўся пра дзеянні. Ён таксама адзначыў супярэчнасці са сведчаннямі ў РАУС праз тое, што яны былі дадзеныя ў стрэсавым стане пад ціскам. Арцём адмаўляе, што заклікаў да актыўных дзеянняў у тэлеграм-каналах: быў проста зарэгістраваны там, каб ведаць становішча ў краіне. 

Апытваючы Хвашчэўскага, дзяржабвінаваўца сканцэнтравалася на пошуку супярэчнасцей ў яго сведчаннях. 

Таксама шостага студзеня былі апытаныя сведкі: сябры Хвашчэўскага, з якімі ён чакаў вынікаў галасавання ў тую ноч і непасрэдна знаходзіўся ў момант інцэдэнту. Падчас пагляду відэа, на якім Хвашчэўскі нібыта выкатвае цялежкі з крамы на вуліцу, адзін са сведак не памятае, ці ўбачыў сябе і Арцёма на відэа: яны сапраўды вярталіся дадому гэтым шляхам і маглі трапіць на відэа.

Дзяржабвінаваўца сказала, што ў сведчаннях ёсць пэўныя супярэчнасці, таму на наступным паседжанні будуць зачытаныя папярэднія сведчанні.

Разгляд справы працягнецца 12 студзеня ў 10.00.


Палітвязень Арцём Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе "Мінск Космас", затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства