Хроніка палітычынага пераследу 7-10 студзеня Дапоўнена
На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
10 студзеня, згодна з інфармацыяй валанцёраў "Спісаў затрыманых", былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС г. Мінска:
- Вольга Міхайлава
- Сяргей Лісічкін
- Вера Паршак
- Ганна Уронская
- Вікторыя Гулісава
- Арцём Даніленка
- Алена Дзенісенка
- Кацярына Шэйда
- Андрэй Шастакоў
- Галоўчыц Л.В.
- Максім Міхнёнак
- Дзяніс Сташэвіч
- Аляксандр Лаўберт
- Кірыл Бурдзюк
- Віталій Таргонскі
- Мілена Рыжкова
- Аксана Аўгуль
- Юлія Іванова
- Ганна Тоўсцік
- Вольга Багачук
- Андрэй Пыж
- Павел Пашкоўскі
- Святаслаў Карповіч
- Алена Коцан
- Анжаліка Грамыкіна
- Аляксандр Самусёў
- Ксенія Самусёва
- Аляксандр Комар (затрыманы ў ноч з 9 на 10 студзеня)
Увечары не менш за чатыры чалавекі былі затрыманыя на вул. Леаніда Бяды.
Тым часам у Маладзечна да індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Мурзіна прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, МНС, АБАЗ. Яны правялі агляд па месцы працы - у фотастудыі - і дома. У Дзмітрыя Мурзіна былі канфіскаваныя тэлефон, кампьютар і прадукцыя з нацыянальнай сімволікай, якой ён гандляваў. Самаго яго завезлі ў РАУС на "гутарку", а праз нейкі час выпусцілі.
У ноч з 7 на 8 студзеня ў двары па вуліцы Ландара былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія ляпілі снегавікоў. Калі яны расфарбавалі аднаго з іх у БЧБ-колеры, з-за кустоў выйшлі супрацоўнікі міліцыі з сабакам. Затрыманыя
- Раман Дабрыян,
- Валерыя Дабрыян (адпусцілі дахаты да непаўналетніх дзяцей),
- Алена Мараева,
- Кацярына Казлова.
Увечары 8 студзеня ў двары ва Уруччы былі таксама затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:
- Сяргей Свідрыцкі,
- Таццяна Пруд,
- Лілія Парфенчык,
- Ірына Ганецкая (кандыдат гістарычных навук).
7 студзеня быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС Мінскага раёна Іван Несцярэнка. Таксама ў Мінску быў затрыманы Аляксей Марчанка.
Інфармацыя будзе дапаўняцца