viasna on patreon

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава Дапоўнена

2021 2021-01-12T13:22:56+0300 2021-01-12T16:27:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bmz-povarau.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Повараў у судзе

Ігар Повараў у судзе

У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Справу разглядае суддзя Ерафееў Я.М., пракурор - Аношка.

На першым судовым паседжанні 28 снежня прадстаўніца грамадскага істца ад БМЗ юрыстконсульт Жунко хадайнічала аб далучэнні да матэрыялаў справы заяву аб адмове ўзбуджэння грамадзянскага зыску супраць абвінавачваемых. У БМЗ супраць фігурантаў матэрыяльных прэтэнзіяў няма. Яны кампенсавалі страты прадпрыемства ў памеры 1 тыс 88 руб 50 капеек. Даведкі аб кампенсацыі урону абвінавачваемыя прадаставілі суду.

Ігар Повараў утрымліваецца пад вартай у СІЗА-3 у Гомелі. Ён прызнаны беларускай праваабарончай супольнасцю палітычным зняволеным.

На сённяшняе пасяджэнне у судовую залю ўсіх жадаючых не пусцілі. Запусцілі спачатку ўдзельнікаў працэса, потым сваякоў і… сведкаў. На заўвагу, што сведкі ўсё роўна будуць выдаленыя з залі суда, а таму наўмысна запаўняюць залю, каб не дапусціць жадаючых, сакратар суда адказала, што сведкі застануцца да канца пасяджэння. Апыталі 5 сведкаў і ні адзін з іх не застаўся ў залі.

Усе сведкі, якіх апыталі сёння - работнікі Дэпартамента аховы: Ламака Андрэй, Букаў А., Вышык Сяргей, Захарчанка Вадзім, Ганчарэнка Таццяна.
Сведкі, акрамя старэйшага інспектара Вышыка, абвінавачаных не ведалі і не бачылі 17 жніўня, таму не пазналі іх у залі суда. І суддзя, і пракурор задавалі сведкам наводзячыя пытанні, называючы падзеі.

Калі ва ўсіх сведак пыталіся пра мэты пратэстоўцаў, то ні адзін з іх мэтаў не ведаў. Толькі Вышык сказаў, што пратэстуючыя былі з балонікамі, сцягамі БЧБ, лентамі на руках і скандавалі "Жыве Беларусь" і "Міліцыя з народам" і матывы іх былі палітычныя. Астатнія 4 сведкі нічога падобнага не казалі, акрамя таго, што ў людзей былі сцягі і яны патрабавалі размовы з кіраўніцтвам завода.
Вышык сказаў, што пратэстуючыя перашкаджалі праезду скрэпавоза, а міліцыянер Букаў сказаў, што скрэпавоз паставілі на дарозе, каб перагарадзіць дарогу натоўпу, і, каб людзі не ішлі далей.
Сведкі сказалі, што людзі вялі сябе мірна, парадак не парушалі.

Судовае паседжанне працягнецца пасля абедзеннага перапынку.

У другой палове дня высветлілася, што ў суд не даставілі Ігара Поварава, які адзіны з трох утрымліваўся пад вартай да суда.  Ізноў абвешчаны перапынак.  Бацькі пачалі абурацца, што два месяцы для яго не прымаюць лекі, а ён сардэчнік і гіпертонік.  Зараз тэрмінова высвятляюць, што з ім здарылася.

Бацькі вельмі заклапочаныя тым, што не могуць сыну перадаць лекі. У паліклініцы не даюць даведку аб ягоным стане здароўя, а начальнік СІЗА па гэтым пытанні не робіць запыт.

Поварава даставілі ў 14:54. Патлумачылі затрымку тым, што не было транспарту, каб даставіць у суд абвінавачанага.

Працяг судовага пасяджэння 21 студзеня ў 10-10.

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ, «арганізавалі правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства