Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ
У судзе Смаргонскага раёна 6 студзеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Сяргей Балондзь, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Андрэй Клышэвіч.
Следствам было ўстаноўлена, што Ілля Вайткевіч, знаходзячыся на самаізаляцыі, размясціў 28 жніўня ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе “Нетыповы Астравец” каментарый, у якім дапусціў, згодна вывадам экспертызы, негатыўную ацэнку прэзідэнта РБ, напісаўшы сярод іншага, што ён “гаў...” і “кончаны...”.
Каментарый пры гэтам праглядзела не меней за 1 500 карыстальнікаў.
На судзе Вайткевіч патлумачыў свае дзеянні эмоцыямі і нястрыманасцю і раскаяўся ва ўчыненым.
Брагін: Два гады калоніі за абразу прэзідэнта Лукашэнкі
Суд улічыў малады ўзрост абвінавачанага, прызнанне віны і раскаянне, а таксама тое, што Ілля раней быў несудзімы.
Суддзя Сяргей Балондзь пастанавіў прызнаць Іллю Вайткевіча вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
Мабільны тэлефон “Honor” як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.
У апошні час у абразе прэзідэнта абвінавачваюць усё болей і болей людзей. Так, у апошні дзнь 2020 года 31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).
Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі