viasna on patreon

Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі

2021 2021-01-14T17:32:42+0300 2021-01-14T17:49:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paliak-zimnicki-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша

Сяргей Рымша

Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Дзяржаўны абвінаваўца — Мікіта Мыслівец.

З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні дзявятага жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа.

У якасці пацярпелых выступаюць шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Справа Сяргея Рымшы: працэс, які доўжыцца амаль два месяцы

Адвакат агучыў некалькі дакументаў з крымінальнай справы, нагадаўшы, што дакумент аб затрыманні Рымшы па арт. 364 КК РБ - не мае ні рэгістрацыі ні даты. Кажа, што ўзнікаюць пытанні па законнасці гэтага працэсуальнага дзеяння.

Сёння ў судзе прайшлі судовыя спрэчкі.

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Рымшы пазбаўленне волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу тэрмінам на 4.5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Таксама Рымша павінен пакрыць матэрыяльную шкоду аўтапарку Гродзенскага УУС за рамонт міліцэйскай “Газэлі” на суму 375 рублёў.

Адвакат запярэчыў, сказаў, што ў працэсе былі парушэнні: Рымша ўжо быў аштрафаваны за свой учынак па арт. 23. 34 КаАП РБ на 20 базавых велічынь, калі на яго была заведзеная крымінальная справа, панятымі пры аглядзе заплечніка ўвечары 9 жніўня былі самі пацярпелыя.

Прычым ніхто з шасці пацярпелых на судзе не заявіў пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Суддзя Казакевіч паведаміў, што апошняе слова і прысуд будуць агалошаныя 21 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства