viasna on patreon

"Гэта рабства". Доступ да правасуддзя і праца ў турме — расказ вызваленага. Частка 1 Аўдыё

2021 2021-01-16T15:55:54+0300 2021-02-02T13:23:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/glybokae-kalonia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларус Юрый Лінга правёў у месцах пазбаўлення волі дзевяць гадоў і вызваліўся ў кастрычніку 2020 года. Ён распавёў "Вясне" пра тое, з якімі парушэннямі правоў сутыкаюцца асуджаныя. Першая частка яго апавядання прысвечана таму, ці сапраўды кожны грамадзянін можа звярнуцца да правасуддзя, а таксама як і ў якіх умовах асуджаныя працуюць і колькі зарабляюць.

Папраўчая калонія асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае. Фота ПЦ
Папраўчая калонія асобага рэжыму № 13 у горадзе Глыбокае. Фота ПЦ "Вясна".

Згодна з Канстытуцыяй РБ, кожны грамадзянін мае права бесперашкодна звяртацца да правасуддзя — з гэтых слоў пачынае свой аповяд Юрый Лонга. Аднак дзеля гэтага трэба заплаціць дзяржаўную пошліну памерам у адну базавую велічыню (у 2020 годзе яе памер складаў 27 беларускіх рублёў — Заўв.), а пры паўторным звароце — дзве базавыя.

"А доступ да правасуддзя — гэта права кожнага беларуса, а не паслуга дзяржавы. Неабходнасць аплаты ў адну базавую — гэта хіба ў законе. Часам чытаеш прысуды асуджаных — яны ліпавыя ... а чалавек не можа звярнуцца [да дзяржавы, каб абскардзіць яго ў парадку нагляду — Заўв. ] — у яго няма 27 рублёў. Гэта значыць, чалавек за памылкі суддзі павінен плаціць грошы. Чаму?", — абураецца Юрый

Акрамя таго, асуджаныя маюць права абскардзіць вынесенае ім "парушэнне рэжыму" Правілаў унутранага распарадку (ПУР). Часта, як адзначае Юрый, такія парушэнні выносяцца за нешта нязначнае — напрыклад, непрыбраны пыл у пакоі. Пакаранне за гэта — пасадка ў ШІЗА (штрафны ізалятар). А ўмовы знаходжання там жудасныя, падкрэслівае Юрый:

"Людзі сьпяць на дошках. А садзяць іх туды ў адных трусах і робе. Ён паспіць на гэтых дошках — потым куча хвароб: ныркі баляць, пазваночнік скрыўлены, сутарагі ад холаду ў міжсезонне. Што гэта за закон такі? У Канстытуцыі напісана пра гуманнае і чалавечае абыходжанне".

У Юрыя за дзевяць гадоў яго знаходжання ў турмах назбіралася 136 парушэнняў рэжыму. Па кожнаму з іх ён адседзеў у ШЫЗА — то бок "практычна дзевяць гадоў пражыў у ізалятарах" (часчей за ўсё ў ШІЗА змяшчаюць на 15 сутак). Але, каб абскардзіць кожнае з 136-ці парушэнняў, трэба выплаціць дзяржпошліну.

Сам Юрый пісаў І ў Вярхоўны суд, і ў Генеральную пракуратуру з просьбай вызваліць яго ад неабходнасці выплаты дзяржпошліны. Да ліста ён прыклаў копію свайго пасведчання інваліда — але яму ўсюды адмовілі.

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ
Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна"

Як асуджаныя могуць даставаць грошы ў турме? Яны працуюць і атрымліваюць заробак. Аднак нават для чалавека, які працуе, тут бачны своеасаблівы тупік — асуджаныя зарабляюць вельмі мала. Колькі?

"Ёсць пэўны працэнт асуджаных, хто працуе, напрыклад, загадчыкам гаспадаркі на стаўцы. Тыя яшчэ могуць зарабіць сабе, — тлумачыць Юрый. — Але перад імі зноў жа стаіць выбар — альбо купіць сабе прадметы асабістай гігіены (зубную шчотку, пасту) ці нешта паесці, альбо — выдаткавацца на адну базавую".

Калі Юрый працаваў, то яго самая вялікая заработная плата за месяц была роўная 2 рублям і 30 капейкам.

У чым спецыфіка працы?

"Там разбіраюць адпрацаваныя кабелі — па 100, 200 кілаграм, іх трэба секчы: гэта маторы ад трактароў, каробкі перадач з усёй Беларусі ... Там цэх вельмі брудны, дрэннае святло. Табе даюць у рукі 10-кілаграмовы малаток, зубіла — і ты павінен гэта ўсё ламаць і крышыць. А па дакументах у іх гэта праходзіць як лёгкая фізічная праца, не шкодная для здароўя асуджанага! І аплачваюць гэта як легкую фізічную працу! Але так яе нельга назваць — гэта вельмі і вельмі цяжкая праца. Таму што цягаць па 100 і 50 кг цяжару — і атрымліваць за гэта два чарпака кашы і міску супу як сабакам?!", — абураецца Юрый Лонга.

На такую працу адпраўляюць людзей і з інваліднасцю, і з анкалагічнымі захворваннямі — то бок тых, каму дазволены толькі легкая фізічная праца. Але такая праца — зусім не лёгкая:

"Праз гадзіну пасля працы я выбягаю на вуліцу — у мяне ртуць у роце ... там такія выпарэння гудрону! У мяне ўсю вопратку пакрывала пылам металу. І пасля працы я чысціў зубы, каб вокіс сышоў з рота".

Але самае страшнае, адзначае Юрый, гэта тое, што пенсійны стаж за такую працу практычна не налічваецца:

"Мы паднялі гэтае пытанне, да нас прыйшлі з райвыканкама і кажуць: Вы два гады адпрацавалі — вось вам два месяцы працоўнага стажу. Чаму?! А нам кажуць — вы не зарабляеце больш 385 рублёў (мінімальны заробак на той момант — Заўв.), таму мы вылічаем вам так стаж".

Юрый непахісны ў сваіх ацэнках такой сітуацыі:

"На мой погляд, тое, што яны робяць — гэта рабства. Гэта злачынства перад народам!"

Юрый успамінае аднаго асуджанага з прозвішчам Тамко — у яго быў "рак усіх органаў" (магчыма, тут маецца на ўвазе першасна-множны рак — Заўв). І Юрый не ўпэўнены, ці жывы ён зараз. Але нават чалавека ў такім цяжкім стане ў 2016 годзе "выганялі" на працу. Неймавернымі намаганнямі Юрый дапамог яму атрымаць вызваленне ад працы — склаў скаргу і ў таямніцы ад адміністрацыі перадаў яе праз маці Тамко, а тая яе адправіла па прызначэнні. Сабе ж Юрый дамагаўся лёгкай фізічнай працы — і з вялікімі намаганнямі ён дамогся паніжанай нормы: здаваў па 3-5 кілаграм у дзень. Але для яго гэта ўсё роўна застаецца цяжкай фізічнай працай, за якую ён атрымліваў заробак як інвалід (гэта значыць паніжаную). Юрый зачытвае свой разліковы рахунак за апошнія месяцы перад вызваленнем:

  • Чэрвень — 76 капеек
  • Жнівень  — 1 рубель і 13 капеек
  • Верасень — 2 рублі і 38 капеек
  • Кастрычнік — 2 рублі і 34 капейкі

Акрамя таго, тэхніка бяспекі не выконваецца. Юрый успамінае пра свайго суседа — В. В. Яўсеенка:

"Калі ён пры працы біў малатком, то нейкая кропелька металу трапіла ў вока — і вока выцекла. Гэта было ў верасні 2017 года", — адзначае Юрый і дадае, што ў той час працуючым не давалі спецыяльных ахоўных акуляраў і іншых сродкаў самаабароны.

Калі ж Яўсеенка вярнуўся з санчасткі, дзе яму выдалілі вока, прыйшоў зампорор Брэхун і прапанаваў: "Напішы, што ты сам вінаваты. Ты больш на працу хадзіць не будзеш, атрымаеш трэцюю групу інваліднасці — але напішы, што ты сам не выконваў тэхніку бяспекі".

"А асуджаны павінен яе выконваць, згодна з ПУР, —  адзначае Юрый. — І Яўсеенка падпісвае тое, што кажа яму зампарор — тым самым сябе пазбаўляючы нармальнай пенсіі, якую павінна выплачваць гэтае прадпрыемства колер-мет№3, якое не забяспечыла яму сродкі абароны".

Viasna96 · Юрий Лонга - народом дарованная власть и рабство

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства