У Гомелі затрыманы праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Марыя Тарасенка Дапоўнена
У Гомелі 18 студзеня затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце.
Леанід быў затрыманы ранкам, па дарозе на офіс. У следчы камітэт адвакат змог трапіць толькі ў 17.30. У СК праваабаронцы стала кепска, яму выклікалі хуткую. Жонка змагла перадаць у СК Леаніду цёплыя рэчы, прадметы гігіены, прадукты харчавання
Затрымалі Леаніда ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Але частка артыкула і статус праваабаронцы па справе пакуль невядомы.
Леанід Судаленка пакінуў у рэдакцыі "Гомельскай вясны" асабістае бачанне сітуацыі, звязанай з ператрусамі і арыштам з паметкай "апублікаваць пасля арышту".
Леанід Судаленка: Арыштавалі мяне па-бязмежжу, думаю, так і выпусцяць!
Праваабаронца Леанід Судаленка пра меркаваныя прычыны свайго арышту
Вядома, што на 19 студзеня ў Следчы камітэт выкліканыя сведкі па гэтай крымінальнай справе.
Дапоўнена: Позна ўвечары 18 студзеня ў Гомелі таксама была затрымана валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка. У яе доме правялі вобшук, а яе саму змясцілі ў ІЧУ. Яе статус пакуль невядомы.
Нагадаем, пятага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс "Гомельская вясны", прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.
Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).
Ператрусы ў Гомелі і новыя затрыманні. Палітычны пераслед 4 і 5 студзеня