viasna on patreon

Два гады "хатняй хіміі" для Дар'і Паляковай з Берасця за парваную куртку міліцыянта

2021 2021-01-19T12:52:08+0300 2021-01-19T12:57:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paliakova_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дар'я Палякова з групай падтрымкі пасля суда. Фота "Берасцейская Вясна"

Дар'я Палякова з групай падтрымкі пасля суда. Фота "Берасцейская Вясна"

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 19 студзеня абвясціў прысуд Дар'і Паляковай. Жанчыну прызналі вінаватай па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса ("Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў") і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады без накіравання ў папращчую ўстанову. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелага 10 рублёў, а арышт з банкаўскіх рахункаў Паляковай зняць.

Парвала міліцыянту куртку. У Брэсце судзяць дзяўчыну за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС

Суд Ленінскага раёна Брэсця 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць 29-гадовай Дар'і Паляковай за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна парвала куртку брэсцкаму міліцыянту Аляксею Гарунову.

На другім пасяджэнні 15 студзеня высветлілася, што парваная куртка знаходзіцца не ў матэрыялах справы, а ў пацярпелага. Аляксей Гаруноў растлумачыў суду, што цяпер носіць старую куртку, а падраная ляжыць дома. Выдаткі па рамонце павінен несці ён, не УУС. Суддзя Святаслаў Каліна прапанаваў куртку прынесці для агляду ў судзе, а заадно даведацца ў рамонце адзення, колькі каштуе яе зашыць.

polikova_sud.jpg
Дар'я Палякова ў судзе. Фота Брэсцкай Вясны

На пасяджэнні 16 студзеня Гаруноў прынёс куртку, а таксама квітанцыю аб тым, што яе рамонт ацэнены майстэрняў у 10 рублёў. Пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, што варта змяніць пазоўніка з УУС Брэстаблвыканкама (і шкоду на суму ў 104.50 рублёў) на пацярпелага (і шкоду варта ацэньваць у 10 рублёў) – усе ўдзельнікі працэсу пагадзіліся, суддзя хадайніцтва задаволіў.

Сярод матэрыялаў справы, якія (у адрозненне ад падранай курткі) усё ж такі прысутнічалі ў справе, былі:

  • заключэнне эксперта ад 26.10.2020, што цялесных пашкоджанняў у Гарунова не выяўлена;
  • тры відэазапісы з падзеямі 25.10.2020.

Адзін відэазапіс утрымлівае наступны фрагмент:

Два іншых, падобна, былі знятыя старэйшым міліцэйскага нараду Яхалкіным на тэлефон. На адным такім відэа на фоне выразна чуўся жаночы голас, які крычыць:

"Людзі, ён мяне ўдарыў, гэты міліцыянт! Бессаромныя, бессаромныя! Ён павінен мяне абараняць, а ён..."

На гэтым жа відэа суддзя заўважыў, што Палякова пляскала ў ладкі. Пацікавіўся, ці за гэта абвінавачаная прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Дар'я адказала, што менавіта за гэта, суд адбыўся 28 кастрычніка 2020 года. Суддзя хацеў больш дэталяў: ці ажыццяўляла абвінавачаная пікетаванне, альбо прымала ўдзел у масавым мерапрыемстве да затрымання яе знаёмага Аляксандра Сахарука. Жанчына адказала, што нічога падобнага не было. Таксама Палякова нагадала, як развіваліся падзеі: яна трымала міліцыянта за куртку, яе адцягнулі, куртку яна адпусціла. Затым зноў схапіла за куртку - і па відэа можна заўважыць, што тады адзенне ўжо была парванае. Ужо пасля яна запляскала ў далоні, і была затрыманая.

polikova_sud2.jpg
Злева направа: сакратарка суда, пацярпелы, пракурор Дайнэка. Фота Брэсцкай Вясны

Дзяржабвінаваўца Дайнэка ў ходзе судовых спрэчак прасіў прызнаць Дар'ю Палякову вінаватай па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса і прызначыць пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама пракурор прасіў задаволіць пазоў пацярпелага на 10 рублёў, і зняць арышт з рахункаў Паляковай у чатырох беларускіх банках.

Бок абароны адзначала, што з прад'яўленага не даказаны матыў помсты. Адвакатка Дар'і звярнула ўвагу, што сам пацярпелы пацвердзіў, што збіцця не было, цялесных пашкоджанняў не ўзнікла. А гвалт, калі і меў месца, па сваім характары было нязначным - значыць, і пакаранне павінна быць адпаведным, мінімальным. Да змякчальных абставінаў адвакатка прасіла аднесці тое, што Дар'я сама выхоўвае двух дзяцей пасля смерці мужа, таксама на яе ўтрыманні пажылая маці. Абвінавачаная мае станоўчыя характарыстыкі, пастаяннае месца жыхарства і пастаянную працу. На аснове названага адвакат прасіла прымяніць артыкул 70 Крымінальнага кодэкса і прызначыць больш мяккае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Сама абвінавачаная ў сваім апошнім слове сказала, што шануе працу міліцыі, бо яе бацька быў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Жанчына адзначыла, што не хацела прычыніць фізічную боль міліцыянту. І калі б сітуацыя паўтарылася, не стала перашкаджаць дзеянням праваахоўніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства