viasna on patreon

Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

2021 2021-01-19T19:17:28+0300 2021-01-19T19:17:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gurman_vadzim_rh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Гурман на акцыі пратэсту 9 жніўня. Фота rh.by

Вадзім Гурман на акцыі пратэсту 9 жніўня. Фота rh.by

У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.

У чым абвінавачваюць Вадзіма Гурмана?

Паводле абвінавачвання, Гурман правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянтам. Яму былі прад'яўленыя абвінавачванні:

  • па ч. 1 арт. 342 КК - Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.
  • па арт. 364 КК - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

На папярэдніх пасяджэннях былі дапытаныя пацярпелыя па справе, якімі былі прызнаныя 6 міліцыянтаў. Частка з іх прад'явіли яму грамадзянскія пазовы на кампенсацыю маральнай шкоды з-за пачутых пагроз. Пацярпелыя казалі пра тое, як Гурман "заводзіў натоўп, правакаваў агрэсію, выкрыкваў пагрозы".

Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту

У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць разгляд крымінальнай справы па падзеях 9 жніўня. Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць у тым, што ён правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і ў пагрозах гвалтам міліцыянерам.

На пасяджэнні 19 студзеня адбыўся допыт Вадзіма Гурмана. Ён растлумачыў, што 9 жніўня каля васьмі вечара з сябрамі прыйшоў на цэнтральную плошчу горада. Прыкладна праз паўгадзіны каля 25 міліцыянтаў сталі ў шэраг насупраць людзей.

"Людзі крычалі "Жыве Беларусь", "Міліцыя з народам". Я стаў паўтараць, выйшаў наперад. Падняў рукі, каб паказаць, што мае мірныя намеры. Задаваў пытанне міліцыі, за што ім плацяць, даюць кватэры. Пыталася, ці збіраюцца яны так жа біць жанчын".

Па словах Гурмана, ён некалькі разоў выходзіў да міліцыянтаў, але тыя на яго не рэагавалі. Затым калонай яны пайшлі ў бок парку да Стэлы. На пераходзе калона спынілася, і ён прайшоў наперад, каб даведацца прычыну. “Убачыў МАЗ, адкуль выскачылі амапащцы і сталі біць рукамі, нагамі, палкамі. Людзі падалі, іх цягнулі ў машыну, білі ўсіх. Я спалохаўся і ўцёк праз парк да валейбольных пляцовак. Затым пайшоў дадому".

Абвінавачваны не прызнаў сваёй віны па артыкуле пра пагрозы прымянення гвалту. Пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнуліся ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму і яшчэ аднаму затрыманаму Патаповічу пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РАУС. "У міліцыі было страшна, думаў, што не выйду ўжо адтуль", - сказаў на судзе Гурман.

Пры затрыманні, па словах Гурмана, ён быў цвярозы. Падпісаў паперы, якія яму далі, пад ціскам, чытаць іх змест не мог.

Гурман кажа, што не выказваў нічога, што магло быць расцэнена як заклік да гвалту ў дачыненні да міліцыі. Грамадзянскія пазовы ён не прызнаў.

Далей былі агучаныя матэрыялы справы, агучана змест відэазапісаў са справы. Гучала слова "фашысты", а ў асноўным там лозунгі, якія скандавалі пратэстоўцы.

Наступнае пасяджэнне прызначана на 11.00 21 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства