viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне сябраў “Вясны” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка

2021 2021-01-21T10:50:15+0300 2021-01-21T10:50:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.

Леанід Судаленка і Марыя Тарасенка былі затрыманыя 18 студзеня ў межах крымінальнай справы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (“арганізацыя альбо падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях”). На момант публікацыі тэрміновага звароту статус затрыманых, а таксама частка артыкула 342, па якой яны абвінавачваюцца, застаюцца невядомымі. У выпадку прызнання віны ім можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Абсерваторыя таксама нагадвае пра пераслед Андрэя Аляксандрава і Ірына Злобінай, якія былі затрыманыя 12 студзеня па аналагічным абвінавачванні ў дапамозе ахвярам рэпрэсій.

Каментуючы затрыманне Андрэя Аляксандрава, намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч падкрэсліў, што Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБОПіК) “завяршыла расследаванне аналагічных фактаў фінансавання пратэстаў незарэгістраванай грамадскай арганізацыі”. Абсерваторыя разглядае гэта як прамую пагрозу ўсім арганізацыям, якія займаюцца законнай праваабарончай дзейнасцю ў Беларусі, дапамагаючы ахвярам жорсткіх рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне.

Абсерваторыя асуджае адвольнае затрыманне Леаніда Судаленкі, Марыі Тарасенка, Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, мэтай якога з’яўляецца выключна помста за іх законную праваабарончую дзейнасць.

Абсерваторыя асуджае пераслед усіх беларускіх праваабарончых НДА, якія фіксуюць парушэнні і аказваюць юрыдычную і іншую дапамогу пацярпелым, а таксама асобных беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку каардынатаркі валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай, якой пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за законную праваабарончую дзейнасць.

Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Леаніда Судаленку і іншых праваабаронцаў, у тым ліку Андрэя Аляксандрава, Ірыну Злобіну і Марыю Рабкову, і зняць з іх усе абвінавачванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства