viasna on patreon

Гродна: Сяргея Рымшу асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі

2021 2021-01-21T12:54:30+0300 2021-01-21T13:27:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paliak-zimnicki-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рымша

Сяргей Рымша

Суд Ленінскага раёна Гародні 21 студзеня вынес вырак Сяргею Рымшу. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.Яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама з яго спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Справу разгледзеў суддзя Юрый Казакевіч. Дзяржаўны абвінаваўца — Мікіта Мыслівец.

Працэс маніторыў праваабаронца Раман Юргель.

З судовых матэрыялаў было вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні дзявятага жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС, і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 

У якасці пацярпелых выступілі шэсць супрацоўнікаў міліцыі: Чарняўскі, Баярчук, Сталяр, Багушэвіч, Сацура і Літвін.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў для Рымшы пазбаўленне волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу тэрмінам на 4.5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі

Ніхто з шасці пацярпелых на судзе не заявіў пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства