viasna on patreon

Два і паўтара года пазбаўлення волі: вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу

2021 2021-01-22T14:23:05+0300 2021-11-18T17:03:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/safia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу. Сафія і Ціхан прызнаныя вінаватымі па ўсіх артыкулах. Сафія атрымала два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Ціхан — год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такое пакаранне і прасіў пракурор.

Іх абвінавацілі ў тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту шостага верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачанне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ). 

Падчас суда абвінавачанне адмовілася ад абвінавачання Ціхана Клюкача па ч.2 арт. 339. Пракурор запрасіў для хлопца адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (па ч.1 арт. 342). 

Абвінавачанне таксама перакваліфікавала ч.2 арт. 339, згодна з якой абвінавачваюць Сафію Малашэвіч, на ч.1 арт. 339. Такім чынам, шляхам складання пакаранняў па трох артыкулах (ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339) для яе пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Працэс вяла суддзя суда Кастрычніцкага раёна Вольга Няборская. Дзяржабвінаваўца — Рудніцкая.

Палітзняволеная Сафія Малашэвіч: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"

У сваім апошнім слове палітзняволеная Сафія Малашэвіч папрасіла не караць Ціхана. Падчас яе прамовы прысутныя ў залі не стрымлівалі слёзы.

Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі

На судзе Соф'я неаднаразова паўтарала, што ўсё, што яна зрабіла, было зроблена для прыцягнення ўвагі да "сацыяльнай несправядлівасці ў грамадстве" і да неабароненасці пенсіянераў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства