viasna on patreon

На жыхара Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

2021 2021-01-25T08:43:49+0300 2021-01-25T08:45:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihalka-retshyza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада мінулага года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі, паведамляе "Палеская Вясна".

Як лічаць у Следчым камітэце, яшчэ 1 верасня 2020 года Уладзімір Міхалка, у час, калі ў дачыненні да яго вёўся адміністрацыйны працэс, на вуліцы Савецкай, у раённай лякарні, у будынку РАУС і ў іншых грамадскіх месцах у прысутнасці іншых грамадзян шматкроць публічна ў слоўнай форме выказваў абразы на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле звестак следчых, Міхалка ў гэты час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Пра ўчынак Міхалкі ўзгадалі толькі амаль праз тры месяцы, калі раённы аддзел Следчага камітэту завёў ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. На той час Уладзімір Міхалка хаваўся і адразу затрымаць яго міліцыянтам не ўдалося.

21 снежня 2020 года следчы ў асабліва важных справах Рэчыцкага раённага аддзелу Следчага камітэта Дзмітрый Локцеў вынес пастанову аб правядзенні ператрусу ў адным з прыватных дамоў, дзе на ягоную думку мог хавацца Міхалка. Там яго знайшлі і затрымалі.

Паводле звестак праваабаронцаў, зараз Уладзімір Міхалка ўтрымліваецца ў Гомельскім СІЗА. Згодна з часткай 1 артыкула 368 мужчыну можа пагражаць да двух гадоў зняволення.

Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

У судзе Смаргонскага раёна 6 студзеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства