viasna on patreon

Віктара Барушку прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

2021 2021-01-27T10:47:57+0300 2021-10-01T15:47:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barushka_prisud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by
Віктар Барушка ў судзе. Фота Сяргея Сацюка / naviny.by

27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік.

Віктар Барушка - 32-гадовы прадпрымальнік, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. У яго вышэйшая адукацыя, да затрымання працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, мае пагашаную судзімасць за злачынства па частцы 1 артыкула 328 КК, здзейсненае каля 15 гадоў таму.

Барушка абвінавацілі у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці (п. 5 ч. 2 арт. 147 КК, да дзесяці гадоў пазбаўлення волі). З 18 кастрычніка 2020 года ён знаходзіцца пад вартай. У той дзень яго затрымалі на Партызанскім праспекце пасля нядзельнага маршу.

Сваю віну Віктар Барушка не прызнаў. Ён настойваў на тым, што 18 кастрычніка ішоў з пратэснага маршу; калі ўбачыў сілавікоў, пачаў уцякаць. Неўзабаве яго збілі з ног - і разам з байцом АМАПу ён упаў на зямлю. У выніку апошні атрымаў пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі, што адносіцца да цяжкіх цялесным пашкоджаннем.

Хроніка судовых працэсаў над Дзмітрыем Барушкам:

Абвінавачаны па справе аб нападзе на амапаўца: "Білі, засоўвалі дубінку ў д*пу"

У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПу, паведамляюць naviny.by.

Суд па нападзе на супрацоўніка АМАПа. Відэа не пацвярджае высновы следства

У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 студзеня працягнуўся працэс па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПа. Абвінавачаны Віктар Барушка віну не прызнаў. Пра гэты суд пішуць naviny.by.

Пракурор запрасіў для Віктара Барушкі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

26 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Абвінавачаны - 32-гадовы прадпрымальнік Віктар Барушка, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. З 18 кастрычніка ён знаходзіцца пад вартай. Як паведамляе TUT.BY, пракурор запытаў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства