viasna on patreon

“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне Дапоўнена

2021 2021-01-27T10:50:51+0300 2021-01-27T14:40:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kahanouski-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Гопта ў судзе. Фота: "Гомельская Вясна".

Дзмітрый Гопта ў судзе. Фота: "Гомельская Вясна".

У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінаваўца – пракурор Аношка.

Згодна з матэрыяламі справы Яўген Каханоўскі з 9 па 11 жніўня 2020 года, у вячэрні і начны час, у мэтах выканання публічных заклікаў да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах, сумесна з іншымі грамадзянамі на цэнтральных вуліцах Жлобіна падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў адмовіўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.

Пры гэтым ён рухаўся ў складзе групы асоб па праезнай частцы "ў счэпцы", што прывяло да змены маршрутаў руху рэйсавых аўтобусаў.

Пасля абвінавачаны ўжыў гвалт да супрацоўнікаў міліцыі - нанёс удары нагамі і рукамі па іх ахоўным абмундзіраванні і шчытах, а таксама кінуў у іх камяні, бутэлькі і іншыя прадметы.

Акрамя таго, Каханоўскі сумесна з іншымі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў кінуў камяні ў транспарт, у якім знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. У выніку такіх супрацьпраўных дзеянняў былі пашкоджаныя тры аўтамабілі, у тым ліку спецтранспарт, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды на 320 і на 840 рублёў.

Пракуратура Гомельскай вобласці  прад'явіла ў суд пазоў аб спагнанні з яго ў інтарэсах УУС Гомельскага аблвыканкама і аддзела адукацыі Жлобінскага райвыканкама.

Яўгена Каханоўскага затрымалі 27 жніўня. Да суда знаходзіўся ў СІЗА №3 Гомеля. Дзмітрый Гопта да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

kahanouski-2.jpg
Яўген Каханоўскі ў судзе. Фота: Гомельская Вясна

Напачатку судовага працэсу беспадстаўна забаранялі фатаграфаваць журналістцы Ларысе Шчыраковай, нават спрабавалі выдаліць з судовай залі.

“Знаходзіліся ў натоўпе, свісцелі, крычалі лозунгі, шпурлянулі ў міліцэйскую газэль і МАЗ з вайскоўцамі некалькі камянёў”. Нанеслі шкоду аўтамабілям на суму 320 і 840 рублёў”. - агучвае абвінавачванне пракурор Аношка.

Чаму абвінавачаны Каханоўскі пад час следства мяняў паказанні?

Яўген Каханоўскі сваёй віны не прызнае, кажа -  хадзіў, прагульваўся, у вушах былі навушнікі, таму пра што папярэджвалі людзей міліцыянты не чуў, камяні не кідаў.

Суддзя чытае паказанні Каханоўскага далей:

"Разам з натоўпам крычаў “Жыве Беларусь”. Што гэта азначае, не ведаю. Кінуў камень у міліцэйскі транспарт. Пералічвае каля 10  прыяцеляў. Нейкі мужчына падыйшоў да мяне і спытаў, ці я мітынгую і даў 25 рублёў. Сказаў шпурляць у міліцыянтаў камяні. Я шпурлянуў у міліцэйскі транспарт”.

На наступным допыце Яўген Каханоўскі змяніў паказанні і адмаўляецца, што шпурляў камяні і яму нехта даваў грошы за ўдзел у мітынгу. Даў першыя прызнальныя паказанні, таму што супрацоўнік ціснуў і моцна крычаў на яго і пагражаў.

Каханоўскі сказаў, што на яго крычаў, ціснуў і ўдарыў супрацоўнік крымінальнага вышуку Кісялёў. Калі ён нешта казаў, што не падабалася міліцыянтам, яны давалі яму падзатыльнікі. Каб яго не білі, ён агаворваў сябе і іншых асобаў. Ад пабояў засталіся сінякі. Такім чынам да яго выкарысталі фізічны і псіхалагічны ціск.
Кісялёў, са слоў Каханоўскага, прыходзіў да яго ў ізалятар і прасіў не адмаўляцца ад прызнальных паказанняў.

У судзе па скайпе дапытваюць пацярпелага. Супрацоўнік міліцыі з Гомеля сказаў, што пратэстоўцы шпурлялі ў іх бок камяні і бутэлькі, але шкоды здароўю не было нанесена, толькі транспартнаму сродку.

Допыт Дзмітрыя Гопта: "Каб у Беларусі не было вайны"

У перапынку мама Дзмітрыя Гопта Вольга  паведаміла журналістам, што яе сын мае псіхічнае захворванне. 9 і 10 жніўня ён не быў ля ДК “Металургаў”.  Яна таксама распавяла, што падчас паседжання яе сын хацеў спытаць у прысутнай жанчыны дзе туалет, але суддзя зрабіла яму заўвагу і ён зрабіў гэта ў штаны штаны”.

“Прызнаць віну і раскаяцца параіла яму ягоная дзяржаўная адвакатка”- сказала яго маці.

Дапытваюць Дзмітрыя Гопту. Відавочна, што юнак мае праблемы ў псіхічным развіцці. Кажа, што не ведае, чаму людзі выйшлі на пратэст - "каб у Беларусі не было вайны".

Пракурор: ці кідаў ты камень?

- Так, я кінуў камень адзін, але не ведаю, ці патрапіў.

Пракурор: а дзе ты ўзяў камень?

- Ды на тратуары ляжалі. Я не ведаю, хто іх палажыў. Я кінуў адзін раз і пабег дадому, бо баяўся, што мяне пасадзяць.

У судзе абвешчаны перапынак да  28 студзеня. Пачатак у 10:00

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства