viasna on patreon

Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў Дапоўнена

2021 2021-01-27T17:14:13+0300 2021-01-28T08:06:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisialeu-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кісялёў у судзе.

Аляксандр Кісялёў у судзе.

У судзе Жлобінскага раёна 27 студзеня распачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя – Яўген Ерафееў.

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Пракурор зачытвае абвінавачванне - арганізацыя пратэстаў, гвалт у адносінах да супрацоўнікаў - знаходзіўся ў сцэпцы, кідаў камяні і г.д., пашкоджанні аўтамабіляў.

Кісялёў прызнаў віну часткова па арт. 342 - прысутнічаў на плошчы, 364 не прызнаў цалкам.

Пацярпелымі па справе выступаюць: начальнік раённага ДАІ Дзмітрый Салук, намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн і супрацоўнік вайсковай часткі № 5525 Аляксандр Блыха.

Як тлумачыць свае дзеянні Аляксандр Кісялёў.

“Я асабіста не кідаў у аўтамабіль ДАІ камянёў і нікога не заклікаў гэтага рабіць. Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў. У мяне затрымалі непаўнагадовага знаёмага, які не ўдзельнічаў у акцыях. Натоўп скандзіраваў - "апускай шчыты" і я падтрымліваў людзей".

Кісялеў сцвярджае, што ён рэальна сысці не мог, бо ззаду быў натоўп, а зпераду стаялі сілавікі са шчытамі і дубінкамі. Мне не было магчымасці выйсці. Але я хацеў і спадзяваўся, што міліцыянты складуць шчыты і пяройдуць на бок людзей.

Пацярпелы - намеснік жлобінскай міліцыі Дзмітрый Дзядзюн дае паказанні:

“Калі сцямнела 9 жніўня засталіся толькі агрэсіўныя і п’яныя. Міліцыя неаднаразова прасілі людзей разыйсціся. Прынялі рашэнне выцясніць людзей з тэрыторыі. Натоўп павёў сабе агрэсіўна, пачаў кідаць камяні і бутэлькі. Каля 3.00 раніцы ўсё скончылася, затрыманых даставілі ў АУС”.

Дзядзюн кажа, што не будзе спаганяць маральную і матэрыяльную шкоду. Хаця яму непрыемна, што яго 9 жніўня абражалі і гразілі і цяпер працягваюцца абразы і пагрозы ў яго адрас. Яму гэта непрыемна. Кажа, што Кіселеў яму шкоды не нанёс.

Кісялеў пытаецца, ці маглі асобы, якія выходзілі з натоўпу і гразілі міліцыі, быць правакатарамі. Дзядзюн не адказаў.

Кісялеў пытаецца: У чым агрэсіўнасць людзей праявілася?

Дзядзюн кажа - натоўп крычаў "Міліцыя з народам, жыве Беларусь, складай шчыты" і гэта агрэсія.

Далей апытваюць пацярпелага Дзмітрыя Салука - начальніка мясцовага  ДАІ.

Ён распавядае, як разбілі шкло ў машыне. Але ён не бачыў, хто кідаў камень.

Кісялёў запытаўся, ці ёсць у аўтамабілі відэарэгістратар? Царук кажа, што так.

Кісялёў:  А запісы вынялі з яго, калі пачалося следства?

Царук: Я не ведаю, ці ёсць такі запіс.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 10 лютага. Пачатак у 10:30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства