viasna on patreon

Алега Мазгова асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2021 2021-02-01T14:31:44+0300 2021-02-01T14:34:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazgou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Мазгоў

Алег Мазгоў

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 26-гадоваму спартсмену Алегу Мазгову, якога ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор. Да ўступу прысуду ў сілу пакінутая мера стрымання ў выглядзе асабістага даручальніцтва.

За ўдзел у мітынгу 9 жніўня Алега Мазгова абвінавацілі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавацілі ў тым, што стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі. Справу разгледзела суддзя Юлія Шут.

Паводле абвінавачвання, Мазгоў дзейнічаў у вячэрні час, яго актыўныя дзеянні суправаджаліся грубым парушэннем грамадскага парадку. Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Мазгова даказана цалкам, таму просіць суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сваю віну па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Алег прызнаў цалкам. 

Па арт. 293 Крымінальнага кодэкса Мазгоў не прызнаваў віну, сітуацыя змянілася, калі яго справу перакваліфікавалі на арт. 342 Крымінальнага кодэкса. А ў счэпках стаялі і лозунгі выкрыквалі тысячы людзей, якія выходзілі са жніўня мінулага года. Па сутнасці, віна Мазгова падцвярджаецца фатаграфіяй, дзе ён стаіць у счэпцы. 

mazgou_sud.jpg

"Галасаваў супраць Лукашэнкі"

Пракурор запрасіў тры гады "хіміі" для Алега Мазгова

mazgou_marsh.jpg

Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа

Гісторыя палітвязня Алега Мазгова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства