viasna on patreon

"Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага

2021 2021-02-01T16:47:24+0300 2021-02-01T16:53:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/proharau-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Прохараў у судзе.

Віталь Прохараў у судзе.

У Жлобіне 1 лютага распачаўся крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун, пракурор – Аношка.

У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш 1 камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю (820 рублёў), паведамляе тэлеграм-канал “Гомельскай Вясны”.

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому і неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Сёння ў ў працэсе апыталі сведку, які бачыў Віталя ля ДК “Металургаў” з камянём у руцэ. Раней сведка казаў, што бачыў, як Віталь пабёг з камянём разам з натоўпам ў напрамку аўтазака. Вярнуўся Прохараў без камяня і пахваліўся, што разбіў шкло аўтазака.  Такія паказанні сведка даў падчас допыту ў верасні. На працэсе сёння сведка прызнаўся, што было цёмна і дакладна ён не можа ўжо сказаць, што ў руцэ Прохарава быў менавіта камень, магчыма і іншы прадмет.

Віталь Прохараў. Фота:

Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але каб “папіярыцца ў сваім інстаграме” пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у “Тэлеграм”.

Будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства