viasna on patreon

Працэс над Русланам Акосткам. Першае затрыманне і натоўп жадаючых патрапіць на суд

2021 2021-02-03T11:38:06+0300 2021-02-03T11:38:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akostka-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жадаючыя патрапіць на суд да Руслана Акосткі. Фота: «Лидер-Пресс"

Жадаючыя патрапіць на суд да Руслана Акосткі. Фота: «Лидер-Пресс"

Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, працягвае 3 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.

Яго вінавацяць у  супраціве супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

Суддзя, якая разглядае справу - Алеся Серадзенка. Пракурор, які падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачанне – Аляксей Чарнышэвіч.

2 лютага пасля 9 раніцы ля будынка суда, як і ўчора, шматлюдна: усе яны зноў прыйшлі падтрымаць Руслана Акостку. Падрабязнасці перадае сайт  "Лідэр-Прэс".

shyla-uladzimir-1.jpg
Уладзімір Шыла. Фота:САЛІГОРСК.org

Стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Шылы – салігорскага актывіста. Паводле інфармацыі відавочцаў, яго затрымалі супрацоўнікі са словамі: "Вы спрабуеце незаконна прарвацца ў будынак суда".

Па перыметры будынка знаходзіліся супрацоўнікі Амапа, недалёка стаіць сіні бус, як мяркуецца, - праваахоўных органаў.

Прыкладна ў 10:40 ўсе разышліся, з поля зроку зніклі і праваахоўнікі.

Падрабязнасці першагага судовага пасяджэння

У судовым працэсе быў дапытаны Руслан Акостка. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.

Пацярпелы супрацоўнік Салігорскага РАУС Ягор Царыковіч распавёў пра тое, што нёс службу па ахове грамадскага парадку. Заўважыў хлопца з бел-чырвона – белым сцягам у руках - Руслана.

Царыковіч падышоў і папрасіў Руслана сысці з парку Чатырох стыхій, бо ў телеграм-каналах былі заклікі да незаконнага масавага мерапрыемства. Не дачакаўшыся дзеянняў Руслана, папрасіў паказаць дакумент – які сведчыць асобу - пашпарт. Праверыў дадзеныя і запісаў сабе ў нататнік. Вярнуў пашпарт, пасля чаго прапанаваў яму прайсці ў службовы аўтамабіль і праехаць у Салігорскі РАУС.

Руслан стаў пытацца, у сувязі з чым, чаму і на якой падставе ён павінен з ім ехаць.

Царыковіч жа сцвярджае, што адказ быў дадзены: "Для далейшага разгляду". Але Руслан Акостка адмовіўся прайсці з супрацоўнікам.

Пасля гэтага Царыковіч разам з калегам узялі Руслана пад рукі для затрымання, а ён пачаў аказваць супраціў:

- Руслан схапіў адной рукой за левую нагу, другой рукой за тулава і паваліў мяне на зямлю. Сам зваліўся зверху, – распавядае пацярпелы супрацоўнік РАУС.

Аповяд Царыковіча пацвердзіў яго калега, якой дапамагаў утрымліваць Руслана.

Сведкам у судзе стаў і яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі, які растлумачыў, што знаходзіўся ў парку Чатырох стыхій, але нічога не бачыў.

Наступны сведка - Ганчароў, таксама супрацоўнік міліцыі, распавёў, што ўсё, што адбываецца ён здымаў на камеру і ў цэлым прадубляваў словы пацярпелага Царыковіча.

На пасяджэнні былі абвешчаныя матэрыялы справы і прагледжаны відэазапіс, перададзены супрацоўнікам міліцыі. Запіс насіў выбарчы характар, і момант самога інцыдэнту на ёй не зафіксаваны.

Паказанні Руслана Акостка ў цэлым былі пра тое ж, што і ў пацярпелага, толькі з тлумачэннем, што яму не адказвалі на пытанні і ён не аказваў супраціў супрацоўнікам РАУС. Сваё падзенне на міліцыянта тлумачыць тым, што яго штурхнулі.

Пацярпелы Ягор Царыковіч за маральную шкоду запытаў кампенсацыю ў памеры 2 000 рублёў. Аргументаваў тым, што пасля інцыдэнту ў сацыяльных сетках размясцілі яго асабістую інфармацыю з фота, і нядобразычліўцы пісалі яму ў каментарах гадасці. Гэта прычыніла яму маральныя пакуты. Але калі яму парыравалі, што Руслан Акостка тут ні пры чым (нічога не размяшчаў), пацярпелы дадаў, што ў яго балела галава і спіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства